Мустафа IV

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мустафа IV
مصطفى رابع‎ - Mustafâ-i râbi‘
Мустафа IV
сцяг
Асманскі султан
18071808
Папярэднік: Селім III
Пераемнік: Махмуд II
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: Іслам
Нараджэнне: 8 верасня 1779(1779-09-08)
Стамбул, Асманская імперыя
Смерць: 16 лістапада 1808(1808-11-16) (29 гадоў)
Стамбул, Асманская імперыя
Дынастыя: Дынастыя Асманаў
Бацька: Абдул-Хамід I
Маці: Айшэ Сеніепервер Султан
Жонка: 1. Шэўкінур Кадын Эфендзі[1]
2. Дыльпезір Кадын Эфендзі[1]
3. Сеярэ Кадын Эфендзі[1]
4. Пейкідзіль Дзіль Кадын Эфендзі[1]
Дзеці: Шэхзадэ Ахмед
Эмінэ Султан[1]
 
Аўтограф: Tughra of Mustafa IV.JPG
Тугра: Tughra of Mustafa IV.JPG

Мустафа́ IV (асм. مصطفى رابع‎ — Mustafâ-i râbi‘, турэцк.: Dördüncü Mustafa; 8 верасня 1779 — 16 лістапада 1808) — султан Асманскай імперыі (29 мая 1807 — 28 чэрвеня 1808).

Сын султана Абдул-Хаміда I. Узыйшоў на прастол у выніку янычарскага мецяжу супраць Селіма III і яго рэформаў. Лідар мяцежнікаў Мустафа-паша Кабакджы быў прызначаны вялікім візірам. Было абвешчана пра роспуск «новых войскаў» (нізам-і-джэдзід), многія прыхільнікі рэформаў пакараны смерцю.

Пры Мустафе IV працягвалася вайна з Расіяй. Асманскі флот, які спрабаваў прарваць блакаду Дарданэлаў, быў разгромлены ў Афонскай марской бітве. У жніўні 1807 года было заключана перамір'е, падчас якога рускія войскі працягвалі акупаваць Дунайскія княствы.

Улетку 1808 года рушчукскі губернатар Мустафа-паша Байрактар з вернымі яму войскамі арганізаваў паход на Канстанцінопаль з мэтай аднаўлення на прастоле Селіма III. Прыхільнікі Мустафы IV не змаглі аказаць яму сур'ёзнага супраціўлення. Падчас штурму палаца Мустафа IV загадаў забіць свайго стрыечнага брата — былога султана Селіма III і свайго малодшага роднага брата Махмуда, але апошняга забойцы знайсці не змаглі. Авалодаўшы палацам, Мустафа-паша арыштаваў Мустафу IV, а шэхзадэ Махмуд, які быў знойдзены да таго часу, узведзены на прастол.

У лістападзе 1808 года пачаўся чарговы янычарскі мяцеж, удзельнікі якога імкнуліся аднавіць Мустафу на прастоле. Падчас гэтага мецяжу былы султан Мустафа быў забіты па загадзе Махмуда II.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Sakaoğlu, Necdet Bu Mülkün Sultanları — İstanbul: Oğlak Yayınları, 1999. — С. 403-414. — ISBN 875-329-299-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Селім III
Асманскі султан
18071808
Пераемнік:
Махмуд II