Палац Уайтхол
Выгляд
| Славутасць | |
| Палац Уайтхол | |
|---|---|
| англ.: Palace of Whitehall | |
| Уайтхольскі палац на карціне галандскага мастака XVII стагоддзя. | |
| 51°30′16″ пн. ш. 0°07′32″ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
| Архітэктар | Ініга Джонс |
| Дата заснавання | 1530 |
| Дата скасавання | 1698 |

Уайтхольскі палац (Palace of Whitehall, літ. «палац Белай залы») — асноўная рэзідэнцыя англійскіх каралёў у Лондане з 1530 па 1698 год, калі ён згарэў. На момант пажару ў палацы налічвалася звыш паўтары тысяч памяшканняў, што рабіла яго самым вялікім ва ўсёй Еўропе, калі не ў свеце. У склад палаца ўваходзілі двары для гульні ў мяч і тэніс, для пеўневых баёў і рыцарскіх турніраў. Тут Генрых VIII святкаваў свае вяселле з Ганнай Балейн і Джэйн Сеймур. У 1611 годзе ва Уайтхоле адбылася прэм’ера шэкспіраўскай «Буры». Адзінае, што засталося ад комплексу, — мініяцюрны Банкетная зала (арх. Ініга Джонс, 1622) з плафонам пэндзля Рубенса. Ад палаца бярэ назву вуліца Уайтхол.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Вэстмінстэрскі палац — галоўная лонданская рэзідэнцыя караля з 1049 да 1530 г.
- Сент-Джэймскі палац — галоўная лонданская рэзідэнцыя з 1702 да 1837 г.
- Букінгемскі палац — галоўная лонданская рэзідэнцыя з 1837 г.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац Уайтхол
