Сен-Мартэн, Францыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Заморская супольнасць Сен-Мартэн
фр.: Collectivité de Saint-Martin
Flag of France.svg
Герб Сен-Мартэна
Сцяг Сен-Мартэна Герб Сен-Мартэна

Каардынаты: 18°04′31″ пн. ш. 63°03′36″ з. д. / 18.075278° пн. ш. 63.06° з. д. (G) (O) (Я)

LocationSaint-Martin.PNG
Дзяржаўны гімн Сен-Мартэна
Дата незалежнасці няма
Афіцыйныя мовы
Сталіца
Найбуйнейшыя гарады Марыго
Форма кіравання Заморская супольнасць Францыі
Прэзідэнт
Прэфект
Старшыня тэрытарыяльнай асамблеі
Франсуа Аланд
Джэк Сімонес
Франц Гумб
Дзярж. рэлігія Каталіцызм
Плошча
• Усяго

53,2 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

36 824[1] чал.
692,18 чал./км²
Валюта
Інтэрнэт-дамены
Тэлефонны код +590
Часавыя паясы UTC-4

Сен-Мартэн (фр.: Collectivité de Saint-Martin) — заморская супольнасць Францыі, якая займальнае паўночную частку вострава Святога Марціна і шэраг прылеглых астравоў, утворана 22 лютага 2007 года. Раней яго тэрыторыя ўваходзіла ў склад заморскага дэпартамента Францыі Гвадэлупа.

Валюта — Еўра. Дамен — .mf

Плошча — 53,2 км², насельніцтва ў 2009 годзе — 36 824 чалавек. Сталіца — Марыго (5,7 тыс.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў размешчаны ў паўночнай частцы Наветраных астравоў, у 8 км на поўдзень ад вострава Ангілья, які належыць Вялікабрытаніі.

Сен-Мартэн складзены вулканічнымі пародамі, пагорысты, найвышэйшы пункт — 424 м. Востраў знаходзіцца ў раёне павышанай сейсмічнай актыўнасці.

Клімат — трапічны, пасатны. Сярэдняя гадавая тэмпература 27 °C. Ападкаў — каля 900 мм у год. Крыніц прэснай вады няма. Першасная натуральная расліннасць амаль цалкам знішчана людзьмі. Сен-Мартэн мяжуе на поўдні з Сінт-Мартэнам, на захадзе і паўночным захадзе — па моры мяжуе з Ангільяй, на ўсходзе — марская мяжа з Сен-Бартэльмі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам у 1493 годзе, аднак іспанцы не сталі яго асвойваць.

У 1631 годзе галандцы высадзіліся на востраве і сталі вырабляць запасы солі на ім. У 1633 годзе Іспанія заявіла пра свае прэтэнзіі на гэты востраў, аднак затым саступіла яго Нідэрландам і Францыі, якія падзялілі Сен-Мартэн у 1648 годзе. Францыя стала валодаць паўночнай часткай вострава, уключыўшы затым гэту тэрыторыю ў склад калоніі Гвадэлупа.

У XVIII стагоддзі на востраве сталі ствараць плантацыі цукровага трыснёга, для працы на іх завозіліся негры-рабыні з Афрыкі. Рабства было адменена французскімі ўладамі толькі ў 1848 годзе.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць насельніцтва — 36 824 чалавек (перапіс 2009 года).

Этна-расавы склад: крэолы (мулаты), негры, гвадэлупскія метысы (франка-індыйскага паходжання), белыя, індыйцы.

Мовы: французская (афіцыйная), шмат хто таксама валодае англійскай, галандскай, патуа (крэольская на аснове французскай), іспанскай, папіямента (крэольская на аснове галандскай).

Рэлігіі: галоўным чынам каталікі, а таксама сведкі Іеговы, пратэстанты, індуісты.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Гаспадарчая дзейнасць канцэнтруецца на абслугоўванні турыстаў.

Сельская гаспадарка не развіта з-за адсутнасці крыніц прэснай вады, у невялікіх маштабах вядзецца рыбалоўства.

Практычна ўвесь харч, а таксама прамысловыя тавары і паліва — імпартуюцца.

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]