Слабодкаўскі сельсавет (Магілёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слабодкаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Магілёўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Слабодка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 6 красавіка 1973

Слабо́дкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Слабодка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. 21 жніўня 1925 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сідаравіцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 6 красавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сідаравічы, сельсавет перайменаваны ў Сідаравіцкі[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.