Муляраўскі сельсавет
Муляраўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Петрыкаўскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Муляраўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 2 050 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Муляраўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Муляраўка.
Створаны 20 жніўня 1924 года як Смятаніцкі сельсавет у складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Смятанічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Курыціцкага сельсавета[1]. 3 студзеня 1986 года перайменаваны ў Муляраўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў пасёлак Муляраўка.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2050 чалавек[2], з іх 97,0 % — беларусы[3].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.