Акадэмія навук (станцыя метро, Мінск)
«Акадэмія навук» руск.: Академия наук | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 30 чэрвеня 1984 |
Праектная назва | Акадэмічная |
Раён | Першамайскі |
Тып | калонная трохпралётная дробнага залажэння |
Колькасць платформаў | 1 |
Тып платформы | астраўная |
Форма платформы | прамая |
Даўжыня платформы, м | 100 |
Шырыня платформы, м | 10 |
Архітэктары | Міхаіл Міхеевіч Пірагоў і Альберт Канстанцінавіч Зензін |
Мастакі | Уладзімір Усеваладавіч Чурыла і Слава Макаравіч Сакалоў |
Выхад да вуліц | пр-т Незалежнасці, вул. Сурганава, вул. Багдана Хмяльніцкага, вул. Акадэмічная |
Наземны транспарт | А: 20с, 25, 37, 59, 76э, 89э, 100, 115э; Тб: 33, 34, 35, 54, 61, 92 |
Час адкрыцця | 5:40 |
Час закрыцця | 2:05 |
Код станцыі | 119 |
Суседнія станцыі | Парк Чалюскінцаў і Плошча Якуба Коласа |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акадэмія навук (трансліт.: Akademija navuk, руск.: «Акаде́мия нау́к») — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Парк Чалюскінцаў» і «Плошча Якуба Коласа». Узведзена па праекце архітэктараў М. Пірагова, А. Зензіна, мастакоў В. Чурылы, С. Сакалова[1]. Адкрыта 26 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргi Мінскага метро.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Асноўная тэма архітэктурна-мастацкага афармлення станцыі дасягненні навукі Савецкай Беларусі. Станцыя выканана са зборных жалезабетонных канструкцый з шагам калон 4,5 м. Тэма раскрываецца праз архітэктурныя формы пероннай залы (строгі рытм калон своеасаблівай формы, пластычных рыгеляў). Адкрытае асвятленне мякка падсвечвае рэбры пліт пакрыцця столі ў перспектыве і надае інтэр’еру станцыі дынамічную кампазіцыю і цэласнасць. У аддзелцы сцен пероннай залы і вестыбюляў выкарыстаны мармур, нержавеючая сталь. Падлога абліцавана паліраваным гранітам у спалучэнні з лабрадарытам[1].
Платформа
[правіць | правіць зыходнік]- Тып: Астраўная
- Форма: Прамая
- Даўжыня: 100
- Шырыня: 10
Выхады
[правіць | правіць зыходнік]Адзін выхад станцыі вядзе да галоўнага будынка Акадэміі навук Беларусі, кінатэатра «Кастрычнік» і 1-й гарадской клінічнай бальніцы. Другі, які абсталяваны трымя стужкамі эскалатараў, выходзiць на скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава.
Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
-
Пасажырская платформа -
Паказальнік і назва на шляхавой сцяне -
Калона -
Паўднёвы выхад у горад
Зноскі
- ↑ а б Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акадэмія навук (станцыя метро, Мінск)