Сулейман Шах
Сулейман Шах турэцк.: سلیمان شاه | |
Дзейнасць | ваенны |
---|---|
Веравызнанне | іслам |
Нараджэнне | каля 1167
|
Смерць | каля 1227 |
Бацька | Кыя Алп[d] |
Жонка | Хайме Хатун[d] |
Дзеці | Эртагрул, Dündar Bey[d], Gündoğdu[d] і Sungurtekin Bey[d] |
Сулейман Шах — (турэцк.: Süleyman Şah — Süleyman bin Kaya Alp; (1178—1227 г.)[2] — дзед Асмана I, сын Кыя Алпа, родапачынальніка кіраўнікоў племяннога саюза каі і Асманскай імперыі, продка дынастыі Асманаў.
Сулейман патануў пры пераправе праз раку Еўфрат і быў пахаваны непадалёк ад ракі ў мястэчку, званым «Грабніца Турка» (турэцк.: Türk Mezarı), якая лічыцца святой (каля замка Джабер). Да 22 лютага 2015 года грабніца Сулейман Шаха[en] знаходзілася на тэрыторыі Сірыі, але па дагаворы 1923 года Турцыя атрымала права ўсталяваць на грабніцы свой сцяг і выставіць там ганаровую варту.
Падчас ваеннай аперацыі, 22 лютага 2015 года варта аховы грабніцы была знята, а грабніца эвакуіравана на прыгранічную з Сірыяй тэрыторыю. Грабніцу ахоўвалі 40 турэцкіх салдатаў. Тэрыторыя знаходзілася пад кантролем баявікоў ІДІЛ, аднак, за ўвесь перыяд іх знаходжання, грабніцы і турэцкім салдатам не было нанесена ніякай шкоды. Падчас эвакуацыі загінуў адзін турэцкі салдат. Прэм'ер міністр Турцыі Ахмет Давутаглу заявіў, што пазней грабніца будзе вернута на сірыйскую тэрыторыю[3].
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 13 лютага 2018.
- ↑ Turkey
- ↑ Турецкий солдат погиб при эвакуации охраняющих могилу Сулейман Шаха военных
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рубль В. А. История средневекового Востока: Курс лекций: Учеб. пособие .. — Киев: «Лебедь», 1997. — 464 с.
Папярэднік: Кыя Алп |
Правадыр племяннога саюза каі 1214—1227 |
Пераемнік: Эртагрул |