Перайсці да зместу

Тонежскае радовішча бурага вугалю

Pending
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тонежскае радовішча бурага вугалю
Дата заснавання / стварэння 1982
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Матэрыял буры вугаль

То́нежскае радо́вішча бу́рага ву́галю[1] — радовішча бурага вугалю ў Беларусі, у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, паміж аграгарадком Тонеж і вёскай Букча.

Радовішча выяўлена ў 1982 годзе і папярэдне даследавана ў 1987—1990 гадах. Вугляносная тоўшча аднесена да ніжняга неагену і прымеркавана да Тонежскай дэпрэсіі Прыпяцкага прагіну. Складаецца з 15 пластоў, лінз і прапласткаў. Практычнае значэнне маюць 3 пласты. Іх магутнасць складае 0,3—19,6 м. Ускрышы — пясчана-гліністыя пароды магутнасцю 26—132 м.

Буры вугаль з радовішча мае цеплату згарання 4—4,9 МДж/кг, попельнасць 22—34 %. Папярэдне разведаныя запасы на плошчы 10,3 км² ацэньваюцца ў 42 млн тон.

Тонежскае радовішча не распрацоўваецца.