Трэцяя лінія (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Трэцяя лінія
Лагойская
Зялёны Луг
Івана Мележа
Парк Дружбы народаў
Камароўская
Пярэспа
Прафсаюзная
Юбілейная плошча
Плошча Францішка Багушэвіча
Вакзальная
Кавальская Слабада
Аэрадромная
Немаршанскі Сад
Слуцкі Гасцінец


Перспектыўная схема развіцця Мінскага метрапалітэна

Трэцяя лінія мінскага метрапалітэна — чарговая, пасля Маскоўскай і Аўтазаводскай. Запланаваная даўжыня — 17,2 км, колькасць станцый — 14. Яна будзе праходзіць ад Курасоўшчыны да Зялёнага Лугу праз вуліцы Лошыцкую, Аэрадромную, Жукоўскага, Клары Цэткін, Машэрава, Багдановіча[1].

Будаўніцтва трэцяй лініі метро распачалося ў лютым 2014 года[2]. Паводле планаў «Мінскметрапраекта», першыя станцыі на гэтай лініі будуць пабудаваныя ў 2017 годзе[3].

Лінія пройдзе пад дном ракі Свіслач і звяжа паўночныя і паўднёвыя раёны сталіцы з цэнтрам. Апрача перасадачнага вузла «Купалаўская» — «Кастрычніцкая», з'явяцца два новыя: «Фрунзенская» — «Юбілейная» і «Плошча Леніна» — «Вакзальная».

Будаўніцтва лініі[правіць | правіць зыходнік]

Першы этап[правіць | правіць зыходнік]

Да 2017 года плануецца пабудаваць 4 станцыі: «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Плошча Юбілейная». Пры гэтым «Кавальская Слабада» па праектах будзе мець дробнае залажэнне, а астатнія глыбокае залажэнне (да 20 метраў), дзякуючы чаму яны стануць самымі глыбокімі ва ўсім метрапалітэне[4]. Станцыі «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі Гасцінец», а таксама дэпо плануецца пабудаваць у рамках другой чаргі да 2020 года.

  • У верасні 2013 горадабудаўнічы савет Мінска зацвердзіў эскізы дызайну сямі станцый трэцяй лініі[5].
  • У канцы студзеня 2016 «Мінскметрабуд» прыступіў да ўзвядзення перагоннага тунэлю злучальнай веткі паміж другой і трэцяй лініямі метро. Тунэль будзе пабудаваны арыенціровачна за паўтары гады. Яго працягласць складзе 840 метраў[6].

Зноскі

Лініі Мінскага метрапалітэна
. 1 .  Маскоўская  . 2 .  Аўтазаводская  . 3 .  Трэцяя  . 4 .  Чацвёртая