Тэатральны куфар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Тэатральны куфар»
Жанр п’еса
Гады правядзення з 2004 года
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Беларуская, англійская, руская
Тэматыка тэатр
Лэйбл Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
theatre-fest.bsu.by

«Тэатра́льны ку́фар» — міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў, які штогод ладзіцца Беларускім дзяржаўным універсітэтам з 2004 года. Дэвіз фестывалю — «Традыцыі. Пошук. Эксперымент». Штогод пастаноўкі фестывалю наведваюць каля 12 тыс. гледачоў. На пачатак 2015 г. за 11 гадоў існавання ў фестывалі бралі ўдзел тэатральныя студэнцкія калектывы з 60 краін свету[1].

Пераможцы[правіць | правіць зыходнік]

Год Краіна ВНУ Тэатр Спектакль
2015 Беларусь (Мінск) Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў Тэатральная майстэрня «Студыёзусы» «Вій»[ru] (2012, Наталля Варажбіт)[2]
2014 Іран (Тэгеран) Тэатр «Папіён» «Крэслы»[fr]* (1952, Эжэн Іанеско)[3]
2013 Беларусь (Мінск) Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур Беларусі Трупа «Тэатральны квадрат» «Мэнш-чалавек» (2006, Андрэй Шыманскі)[4]
2012 Літва (Вільнюс) Вільнюскі ўніверсітэт дастасоўных навук Тэатр «ПС09» «Вечар з Чэхавым» (1959, Канстанцін Ліхачоў)[5]
2011 Расія (Екацярынбург) Тэатр-студыя «Галёрка» «Гупёшка» (2003, Васіль Уладзіміравіч Сігараў[ru])[6]
2010 Англія (Бат, графства Сомерсет) Універсітэт Бат-Спа[en] Тэатр «Рэмінгтанскі праект» «Чырвоны пакой» (1979, Анджэла Картар)[7]
2009 Беларусь (Менск) Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Драматычны тэатр «На балконе» «Зімы не будзе» (2005, Віктар Іосіфавіч Альшанскі[ru])[8]
2008 Расія (Масква) Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт Маскоўскі адчынены студэнцкі тэатр[ru] «Сірано»[fr] (1897, Эдмон Растан)[9]
2007 Беларусь (Мінск) Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў Тэатр-студыя «Сёмы паверх» «Свінскія выбрыкі» (2006, Аляксандр Богдан)[10]
2006 Літва (Вільнюс) Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт[lt] Тэатр-студыя «Палепэ» «Касцюм»[en] (1958, Рэй Брэдберы)[11]
2005 Беларусь (Полацк, Віцебская вобласць) Дом культуры Полацка Тэатр «Пілігрым» «Не пакідай мяне» (2005, Аляксей Дудараў)
2004 Расія (Санкт-Пецярбург) Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт Цэнтр эстэтычнага выхавання і развіцця асобы «Казка»[en] (1926, Уладзімір Набокаў)[12]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

29 верасня 2004 г. у будынку Ліцэя БДУ (Мінск, вул. Ульянаўская, д. 8) пачаўся першы фестываль «Тэатральны куфар», у якім да 3 кастрычніка паўдзельнічалі 11 тэатраў[13] з 4 краін Еўропы (Англія, Беларусь, Расія і Швейцарыя)[14]. На адкрыцці фестывалю яго ўдзельнікаў вітаў рэктар БДУ Васіль Стражаў[15]. Мастацкім кіраўніком фестывалю выступіў Сяргей Турбан. 27 верасня 2005 г. у Ліцэі БДУ ўрачыста адкрылі 2-і Міжнародны фестываль студэнцкай тэатральнай творчасці «Тэатральны куфар». Да 2 кастрычніка 2005 г. у фестывалі паўдзельнічалі тэатры з 6 краін Еўропы (Беларусь, Іспанія, Літва, Расія, Славенія і Швейцарыя) і 1 краіна Афрыкі (Нігерыя). Выступленні прайшлі на пляцоўках Ліцэя БДУ, філалагічнага факультэта БДУ і ў галоўным корпусе Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта[16].

6-11 кастрычніка 2008 г. адбыўся 5-ы Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар», на якім 19 студэнцкіх тэатраў з 9 краін Еўропы (Беларусь, Літва, Нідэрланды, Германія, Расія, Сербія, Украіна, Францыя і Эстонія) і 1 краіна Азіі (Ізраіль) выступілі з 20 спектаклямі. Адбор ажыццяўляўся з амаль 50 заявак на ўдзел. Трупы тэатраў налічвалі каля 300 акцёраў. Журы ўключала прадстаўнікоў з 5 дзяржаў Еўропы (Беларусь, Брытанія, Латвія, Славенія, Францыя) і 2 дзяржаў Паўночнай Амерыкі (ЗША, Канада). На чале журы стаяў старшыня Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў (МАУТ) Жан-Жак Лару (Канада). У сувязі з працягам бясплатнага допуску гледачоў у Ліцэі БДУ спектаклі праходзілі пры перапоўненых залах (звыш 500 месцаў). На закрыцці фестывалю 11 кастрычніка 2008 г. выдалі па-беларуску і па-англійску зборнік «Бібліятэчка» з 5 п’есамі беларускіх драматургаў, якія раней не друкаваліся[17]. Агульны лік гледачоў склаў каля 12 тыс. чалавек[18].

28 верасня — 3 кастрычніка 2009 г. прайшоў 6-ы Міжнародны фестываль «Тэатральны куфар», на якім паказалі 22 пастаноўкі тэатраў з 11 краін Еўропы (Англія, Беларусь, Бельгія, Латвія, Літва, Германія, Польшча, Расія, Славенія, Сербія і Эстонія), 2 краін Азіі (Іран, Турцыя) і 1 краіна Паўночнай Амерыкі (Мексіка)[19]. Сярод пастановак адсутнічалі спектаклі на беларускай мове[20]. 27 верасня — 2 кастрычніка 2010 г. на 7-ым фестывалі «Тэатральны куфар» беларускамоўныя спектаклі адсутнічалі паўторна, хоць удзел бралі 4 тэатры з Беларусі. Агулам прыехалі тэатры з 16 краін[21].

25 верасня — 2 кастрычніка 2011 г. адбыўся 8-ы фестываль «Тэатральны куфар» з удзелам 29 тэатраў з 12 краін Еўропы (Беларусь, Латвія, Літва, Нідэрланды, Германія, Польшча, Расія, Славенія, Сербія, Украіна, Харватыя і Эстонія), 2 краін Азіі (Грузія, Ізраіль), 1 краіна Афрыкі (Марока) і 1 краіна Паўднёвай Амерыкі (Бразілія). Упершыню на фестывалі ўвялі платныя білеты па 10 тыс. рублёў ($1,77)[22] за месца незалежна ад размяшчэння ў зале. З 13 пастановак ад тэатраў Беларусі на беларускай мове прайшлі 2 (15%): «Афарызм» паводле Уладзіміра Караткевіча (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт) і «Ігрышча» паводле Якуба Коласа (Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт)[23]. У 2011 годзе фестываль стаў уладальнікам сярэбранага медаля прафесійнага конкурсу «Брэнд года».

2-6 ліпеня 2012 г. 9-ы фестываль прайшоў з удзелам тэатраў з 6 краін Еўропы (Балгарыя, Беларусь, Літва, Расія, Украіна, Францыя), 3 краін Азіі (Грузія, Кітай, Філіпіны) і 2 краін Амерыкі (ЗША, Уругвай). З 70 спектакляў адбор для паказу прайшлі 13 заявак. Цана ўваходнага білета склала 23 тыс. рублёў[24] ($2,76). 4 ліпеня 2012 г. у Палацы культуры прафсаюзаў тэатр БДУ «На балконе» прадставіў беларускамоўную пастаноўку «Кругі» («Колы») паводле п’есы Уладзіміра Боські[25]. Фестываль упершыню прайшоў улетку для спалучэння з адначасным 9-м Сусветным кангрэсам Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў (МАУТ) у Мінску, на які з’ехаліся прадстаўнікі 35 краін[26]. 23-28 верасня 2013 г. 10-ы «Тэатральны куфар» адбыўся пры ўдзеле тэатраў з 14 дзяржаў Еўропы (Беларусь, Бельгія, Брытанія, Грэцыя, Латвія, Літва, Македонія, Малдова, Германія, Польшча, Расія, Славенія, Францыя і Эстонія), 3 дзяржаў Азіі (Бангладэш, Грузія, Турцыя) і 1 дзяржавы Паўночнай Амерыкі (Канада). На фестывалі паставілі 28 спектакляў. У выніку за 10 гадоў удзельнікамі фестывалю сталі тэатры з 55 краін[27].

На пачатак 2015 г. за 11 гадоў існавання ў фестывалі бралі ўдзел тэатральныя студэнцкія калектывы з 60 краін свету[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Заяўкі на міжнародны фестываль «Тэатральны куфар-2015» прымаюцца да 1 мая , БелТА (22 студзеня 2015). Праверана 14 ліпеня 2016.
  2. Надзея Нікалаева. Гэты неўміручы «Вій» // Звязда : газета. — 12 снежня 2015. — № 241 (28099). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  3. Захар Шчарбакоў. Гран-пры фестывалю «Тэатральны куфар» атрымаў спектакль «Крэслы» іранскага тэатра «Папіён» , БелаПАН (29 верасня 2014). Праверана 14 ліпеня 2016.
  4. Марына Носава. Гран-пры фестывалю «Тэатральны куфар — 2013» атрымаў беларускі спектакль «Мэнш-Чалавек» , БелаПАН (30 верасня 2013). Праверана 14 ліпеня 2016.
  5. Анастасія Янушэўская. Гран-пры 9-га фестывалю «Тэатральны куфар» атрымаў тэатр Універсітэта прыкладных навук з Вільнюса , БелаПАН (9 ліпеня 2012). Праверана 14 ліпеня 2016.
  6. БелаПАН. Галоўны прыз «Тэатральнага куфра» атрымалі расіяне , Беларускія навіны (2 кастрычніка 2011). Праверана 14 ліпеня 2016.
  7. Вольга Чайкоўская. Новыя звесткі пра чалавека // Чырвоная змена. — 6 кастрычніка 2010. — № 37 (15640). — С. 1-2.
  8. Таццяна Дарашчонак. Гран-пры фестывалю «Тэатральны куфар — 2009» атрымаў спектакль тэатра БДУ , БелаПАН (5 кастрычніка 2009). Праверана 14 ліпеня 2016.
  9. Таццяна Дарашчонак. Галоўную ўзнагароду міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар — 2008» атрымаў тэатр МДУ , БелаПАН (13 кастрычніка 2009). Праверана 13 ліпеня 2016.
  10. Надзея Нікалаева. «Свінскія выбрыкі» // Чырвоная змена. — 19 кастрычніка 2007. — № 43 (15494). — С. 2.
  11. Надзея Нікалаева. «Тэатральны куфар-2006» вызначыў пераможцаў // Звязда : газета. — 13 кастрычніка 2006. — № 225 (25814). — ISSN 1990-763x.
  12. Скрынка Пандоры // Наша ніва : газета. — 8 кастрычніка 2004. — № 37 (395). — С. 1, 13. — ISSN 1819-1614.
  13. Вікторыя Аскера. Чараўніцтва і дэмакратызм маладога тэатра // Літаратура і мастацтва : газета. — 11 снежня 2015. — № 49 (4849). — С. 1, 8. — ISSN 0024-4686.
  14. Тэгеранскі тэатр «Папіён» атрымаў Гран-пры фестывалю «Тэатральны куфар» , БелТА (29 верасня 2014). Праверана 14 ліпеня 2016.
  15. Фотагалерэя 2004 , «Тэатральны куфар» (2012). Праверана 14 ліпеня 2016.
  16. Марыя Касцюковіч. 7 краін у адным «Куфры» // Звязда : газета. — 30 верасня 2005. — № 190 (25522). — ISSN 1990-763x.
  17. Дар’я Прышчэпава. Маленькі юбілей вялікага фестывалю // Чырвоная змена. — 17 кастрычніка 2008. — № 41 (15545). — С. 1.
  18. Кацярына Саладуха. Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар» , Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (4 кастрычніка 2009). Праверана 14 ліпеня 2016.
  19. Надзея Нікалаева. Гран-пры «Тэатральнага куфра» — у беларусаў // Чырвоная змена. — 9 кастрычніка 2009. — № 38 (15592). — С. 1.
  20. У праграме фестывалю «Тэатральны куфар» няма ніводнага спектакля на беларускай мове , БелаПАН (28 верасня 2009). Праверана 14 ліпеня 2016.
  21. Андрэй Смятаннікаў. «Тэатральны куфар»: зноў беларускай мовы няма , Generation.by (20 верасня 2010). Праверана 14 ліпеня 2016.
  22. Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2011 год (верасень — 5642,01 руб. за долар) , Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (2012). Праверана 14 ліпеня 2016.
  23. Алесь Безухер. Фэст «Тэатральны куфар» стаў платным , Generation.by (20 верасня 2011). Праверана 14 ліпеня 2016.
  24. Вераніка Молакава. Душа ў куфры // Чырвоная змена. — 5 ліпеня 2012. — № 12 (15698). — С. 3.
  25. Фестываль студэнцкіх тэатраў Тэатральны куфар 2012 (поўны расклад) , Альтэрнатыўная маладзёжная платформа (18 чэрвеня 2012). Праверана 14 ліпеня 2016.
  26. І звон, і джаз // Культура : газета. — 23 чэрвеня 2012. — № 25 (1048).
  27. Анастасія Салановіч. Пачаўся прыём заявак на ўдзел у фестывалі «Тэатральны куфар» , БелаПАН (11 студзеня 2014). Праверана 14 ліпеня 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.