Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў
Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў | |
---|---|
![]() Уладзімір Слабодчыкаў. Фота Яўгена Колчава | |
Дата нараджэння | 1952 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Род дзейнасці | скульптар |
Месца працы | |
Жанр | |
Вучоба | Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут |
Уплыў | Леанід Давідзенка |
Уплыў на | Андрэй Хацяноўскі |
Узнагароды |
![]() ![]() |
![]() |
Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў (нар.1952) — беларускі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2011). Член Брытанскага каралеўскага таварыства скульптараў (2009). Ганаровы член Расійскай Акадэміі мастацтваў (2008).
Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў БДТМІ (1975 г.). Вучыўся ў Леаніда Давідзенкі, А. Анікейчыка, Г. І. Мурамцава. Удзельнік выстаў з 1973 г. З 1975 па 1988 гг. працаваў выкладчыкам у Рэспубліканскім каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка. З 1989 г. і па цяперашні час працуе загадчыкам кафедры скульптуры ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага беларускага мастацтва, музеі тэатральнага мастацтва, музеі Вялікай Айчыннай вайны (Мінск), Музеі выяўленчага мастацтва (Полацк), галерэі імя Вашчанкі (Гомель), галерэі імя Масленікава (Магілёў), краязнаўчым музеі (Вілейка), краязнаўчым музеі (Светлагорск), Дзяржаўнай Трэццякоўскай галерэі (Масква), у фондзе Міністэрства культуры Расіі, Ніжне-Тагільскім мастацкім музеі (Расія), галерэі «Onuxus» (Швейцарыя), галерэі «Saggitaria» (Італія), музеі «Zimmerli» (ЗША), муніцыпалітэце г. Чанжоу (Кітай).
Асноўныя манументальныя творы[правіць | правіць зыходнік]
- «Дзеці гуляюць» (1986, Мінск),
- мемарыяльны знак М. Багдановічу (.Мінск),
- «Ясь і Яніна» (1991, Нясвіж),
- мемарыяльная дошка Ст. Манюшке (2000, Мінск),
- «Загінулым за другі свае» (1997, г. Бабруйск),
- «Чарнобыль» (2000, Аберкірхен, ФРГ),
- «Сынам Рэчыцы» (2003, Рэчыца),
- ладдзя «Адчуванне часу» (Фучжоу, Кітай),
- «Поўня» (2004, Дубай, ААЭ),
- «Поры года» (2004, палац Румянцавых – Паскевічаў, Гомель),
- мемарыяльны знак В. Ваньковічу (Мінск, 2005),
- «Звон-Набат» (Светлагорск),
- «Веды — сіла» (2005, Мінск),
- «Памінальны вянок» (2006, Равенсбрук),
- «Восеньскія святы» (2006, Нацыянальная бібліятэка),
- «У промнях сонца» (2006, Полацк),
- скульптурная кампазіцыя «Раніца мастака», прысвечаная В. Ваньковічу (2010, Мінск),
- скульптура Божай Мацi «Знаменне» (2016, Лагойск).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны срэбным і бронзавым медалямі ВДНГ СССР (1983, 1989), медалем Ф.Скарыны (2006).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Слабодчыкаў У. І. Пластыка, пластыка і яшчэ раз пластыка. Мастацтва, № 12, 2005.
- Слабодчыкаў У. І.. Успамін аб Вугоршчыне. Серыя «Мастакі Беларусі. Мікола Селяшчук», Мінск:Мастацкая літаратура, 2007.
- Слабодчыкаў У. І. Станковая кампазіцыя ў скульптуры. Метадычная распрацоўка, Мінск, 2011.
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Скульптары паводле алфавіта
- Скульптары СССР
- Скульптары Беларусі
- Скульптары XX стагоддзя
- Скульптары XXI стагоддзя
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Мастакі паводле алфавіта
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Члены Брытанскага каралеўскага таварыства скульптараў
- Ганаровыя члены РАМ
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў