Уладзімір Анатолевіч Машэнскі
Уладзімір Анатолевіч Машэнскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 жніўня 1941 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, педагог, святар |
Узнагароды |
Уладзімір Анатолевіч Машэ́нскі[1] (руск.: Владимир Анатольевич Мошенский; нар. 21 жніўня 1941, Масква) — дырыжор, педагог, дзеяч Беларускай Праваслаўнай Царквы. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1980). Духоўныя імёны: Генадзь, Геннадий[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Маскве. Вучыўся ў музычнай школе па класу скрыпкі, у музычным вучылішчы пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі на аддзяленні «Харавое дырыжыраванне»[3]. У 1961 па 1965 гадах вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі на кафедры харавога і оперна-сімфанічнага дырыжыравання[3]. У 1967 годзе скончыў аспірантуру пры ёй па кіраўніцтвам Кірыла Кандрашына[3]. З 1967 года працаваў у музычным вучылішчы Маскоўскай кансерваторыі і асістэнтам дырыжора сімфанічнага аркестра Маскоўскай дзяржаўнай філармоніі, з 1969 па 1970 год выкладаў на кафедры оперна-сімфанічнай падрыхтоўкі Маскоўскай кансерваторыі, быў дырыжорам опернай студыі[3]. У 1971—1989 гадах працаваў дырыжорам у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР у Мінску.
У 1990 годзе скончыў Мінскае духоўнае вучылішча[4]. З 1989 года рэферэнт Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, у 1994—1998 гадах — дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча[3].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Пад музычным кіраўніцтвам У. А. Машэнскага пастаўлены оперы «Сівая легенда» Дз. Смольскага (1978), «Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера (1980), «Дон Жуан» (1983) і «Чароўная флейта» (1987) В. Моцарта, «Пікавая дама» П. Чайкоўскага (1983), балеты «Пасля балю» Г. Вагнера (1971), «Ціль Уленшпігель» Я. Глебава (1978), «Стварэнне свету» А. Пятрова (1976) і інш.
Зноскі
- ↑ Беларусь, 1995
- ↑ Машэнскі Уладзімір Анатольевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ а б в г д Игумен Геннадий (Мошенский) Архівавана 11 сакавіка 2023. (руск.) // Афіцыйны партал Беларуская Праваслаўнай Царквы
- ↑ Игумен Геннадий (Мошенский Владимир Анатольевич) Архівавана 11 сакавіка 2023. (руск.) // Мінская епархія
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Глушакоў І. В. Машэнскі Уладзімір Анатолевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 473. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 240. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Игумен Геннадий (Мошенский Владимир Анатольевич) Архівавана 11 сакавіка 2023. (руск.) // Мінская епархія
- Игумен Геннадий (Мошенский) Архівавана 11 сакавіка 2023. (руск.) // Афіцыйны партал Беларуская Праваслаўнай Царквы
- Этот день в истории 21 августа (руск.) // СБ. Беларусь сегодня
- Сайт Мінскага духоўнага вучылішча. Гісторыя. (руск.)
- Нарадзіліся 21 жніўня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Дырыжоры СССР
- Дырыжоры Беларусі
- Постаці беларускага праваслаўя
- Святары Беларускай праваслаўнай царквы