Новае Палессе (1931)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Новае Палессе»
Фармат А3, 4—16 старонак

Галоўны рэдактар Святлана Севасцьянава
Заснавана люты 1931
Мова беларуская, руская
Галоўны офіс г. Жыткавічы, вул. К.Маркса, 8, 247960
Вэб-сайт www.palese.by

«Но́вае Пале́ссе» — Жыткавіцкая раённая грамадска-палітычная газета, выдаецца з 1931 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова выдавалася пад назвай «Прымежны Камунар». Першы нумар газеты быў надрукаваны ў лютым 1931 года. У той час Жыткавіцкі раён быў прымежным, бо па рацэ Случ праходзіла дзяржаўная мяжа паміж СССР і Польшчай. У 1939 годзе газета была перайменавана ў «Ленінскі шлях». У гады Вялікай Айчыннай вайны, у перыяд акупацыі Жыткаўшчыны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, газета вымушана была спыніць сваё існаванне. У ліпені 1944 года раён быў вызвалены, і ў кастрычніку гэтага ж года выйшаў першы пасляваенны нумар «Ленінскага шляху». 26 красавіка 1962 года жыткавіцкая раённая газета стала міжраённай і атрымала назву «Новае Палессе», а праз год ёй быў вернуты статус раённай[1].

За актыўны ўдзел у камуністычным выхаванні працоўных раёна, мабілізацыі іх на паспяховае рашэнне задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва і ў сувязі з 50-годдзем з дня выхаду першага нумару ўказам Прэзыдыума Вярхоўнага Савету БССР 21 лютага 1981 года жыткавіцкая раённая газета «Новае Палессе» ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР.

Выходзіць 2 разы на тыдзень: па серадах і суботах.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]