Ніна Мікалаеўна Мазай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ніна Мазай
Ніна Мазай
Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
20 студзеня 1997 — 29 студзеня 1999
Прэм’ер-міністр: Сяргей Лінг
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Францыі
27 студзеня 1993 — 20 студзеня 1997
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Пераемнік: Уладзімір Сянько
 
Партыя:
Адукацыя:
Навуковая ступень: кандыдат філасофскіх навук[d]
Дзейнасць: палітык, дыпламат
Нараджэнне: 9 сакавіка 1950(1950-03-09)
Смерць: 26 чэрвеня 2019(2019-06-26)[1] (69 гадоў)
 
Узнагароды:
Ордэн Пашаны, Беларусь
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «За супрацоўніцтва»

Ні́на Мікала́еўна Маза́й (9 сакавіка 1950, вёска Чалюшчавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці — 26 чэрвеня 2019) — беларускі палітык і дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 9 cакавіка 1950 года ў вёсцы Чалюшчавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

Працоўную дзейнасць пачала настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Ракітніцкай школы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Працавала другім, першым сакратаром Жабінкаўскага райкама ЛКСМБ, сакратаром, першым сакратаром Брэсцкага абкама ЛКСМБ, першым сакратаром Цэнтральнага камітэта ЛКСМБ, Намеснікам Старшыні Савета Міністраў БССР.

У 1988 г. Ніна Мазай узначальвала Дзяржаўную камісію па расследванні злачынстваў у Курапатах[2].

27 снежня 1991 года была прызначана Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА [3]. 27 студзеня 1993 года была дадаткова прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Францыі [4], 3 снежня 1994 года стала таксама паслом у Іспаніі і Партугаліі па сумяшчальніцтве [5]. З усіх гэтых пасад была адстаўлена 20 студзеня 1997 года, калі была прызначана намеснікам міністра замежных спраў [6]. З пасады намесніка міністра была адстаўлена 29 студзеня 1999 года [7].

8 мая 2001 года стала паслом у Канадзе [8], якім заставала да 3 студзеня 2008 года [9].

Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР адзінаццатага склікання.

Старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі, член Пастаяннай камісіі Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з Парламенцкай асамблеяй НАТА, намеснік кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Пашаны
  • Медаль «За працоўную адзнаку»
  • 11 лютага 2010 года ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [10].

Зноскі

  1. https://bel.sputnik.by/society/20190626/1041766858/Pamerla-eks-vtse-premer--dyplamat-Nna-Mazay.html
  2. Игорь Кузнецов. Куропатское дело: 20 лет спустя // «БелГазета», 21 чэрвеня 2008 г.
  3. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 27 декабря 1991 г. № 1357-XII «О Постоянном представителе Республики Беларусь при ЮНЕСКО» (руск.) 
  4. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 27 января 1993 г. № 2128-XII «О назначении Мазай Н. И. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь во Французской Республике и присвоении ей дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» (руск.) 
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 3 декабря 1994 г. № 246 «О назначении Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь во Французской Республике Мазай Н. Н. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Испании и Португальской Республике по совместительству» (руск.) 
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 20 января 1997 г. № 73 «О назначении Н. Н. Мазай заместителем Министра иностранных дел Республики Беларусь» (руск.) 
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 29 января 1999 г. № 61 «Об освобождении Н. Н. Мазай от должности заместителя Министра иностранных дел Республики Беларусь» (руск.) 
  8. Указ Президента Республики Беларусь от 29 января 1999 г. № 61 Указ Президента Республики Беларусь от 8 мая 2001 г. № 246 «О назначении Н. Н. Мазай Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Канаде» (руск.) 
  9. Указ Президента Республики Беларусь от 3 января 2008 г. № 4 «Об освобождении Н. Н. Мазай от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Канаде» (руск.) 
  10. ПАСТАНОВА ПРЕЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 11 лютага 2010 г. № 300-ПСР4 Аб узнагароджанні Н. М. Мазай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]