Перайсці да зместу

Урыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Урыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Урыцкае
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва
  • 5 208 чал. (1 студзеня 2025)[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 232
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Уры́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Урыцкае.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Заліпскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[2]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старабеліцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Астравы, Галееўка, Зялёныя Лукі, Старая Беліца, пасёлкі Аляксандраўка і Аляксееўка)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5006 чалавек[4], з іх 88,6 % — беларусы, 7,9 % — рускія, 2,2 % — украінцы, 0,3 % — цыганы[5]; паводле перапісу 2019 года — 5491 чалавек[6].

Зноскі

  1. Численность сельского населения в разрезе сельсоветовИнтерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 80. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.