Урэчнік Фрыса
| Урэчнік Фрыса | |||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Potamogeton friesii Rupr., 1845 | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Урэчнік Фрыса, рдзест Фрыса[1][2] (Potamogeton friesii) — від водных травяністых раслін роду Урэчнік (Potamogeton) сямейства Урэчнікавыя (Potamogetonaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая расліна 80—140 см даўжынёй. Кветканосы ў 2—6 разоў даўжэй, чым суквецці, ніткападобныя, дагары трохі патоўшчаныя. Суквецці рэдкія. Сцёблы злёгку пляскатыя. Лісце з 5 жылкамі (радзей 3—7). Кветкі з 4 пялёсткамі. Пялёсткі косаэліптычныя, 1,5—2 мм даўжынёй, з кароткім прамым або адагнутым носікам[2].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Азія: Кітай — Унутраная Манголія, Казахстан, Таджыкістан, Расія. Еўропа: поўнач Расіі, Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Люксембург, Вялікабрытанія, Балгарыя, Беларусь, Чарнагорыя, Чэхія, Данія [у тым ліку Фарэрскія астравы], Эстонія, Фінляндыя, Францыя [у тым ліку Корсіка], Германія, Нідэрланды, Італія, Літва, Латвія, Малдова, Нарвегія, Польшча, Швецыя, Украіна. Паўночная Амерыка: Канада, поўнач ЗША.
Насяляе сажалкі, азёры, ручаі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
- 1 2 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев: Наукова думка, 1987. — 391 с. (руск.) (укр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Flora of North America (англ.)
- Flora of China (англ.)
- Euro+Med PlantBase (англ.)
- eMonocot 1.0.5(недаступная спасылка)[недаступна спасылкі па ліпень 2019] (англ.)