Геральдычная лілея
Геральдычная лілея (фр.: fleur de lys, даслоўна «кветка лілеі», або лілея) — гербавая фігура. Флёр-дэ-ліс адпавядае сімвал ⚜(U+269C) Юнікода.
У Францыі
[правіць | правіць зыходнік]Паводле французскай легенды, кароль франкаў Хлодвіг звярнуўся ў 496 годзе ў хрысціянства, пасля чаго анёл даў яму залатую лілею як знак ачышчэння. У іншым варыянце легенды сцвярджаецца, што Хлодвіг узяў сабе ў якасці эмблемы лілею пасля таго, як гарлачыкі ў Рэйне падказалі яму бяспечнае месца, дзе можна перайсці раку ўброд, дзякуючы чаму ён атрымаў перамогу ў бітве.
Лілея, якая часта разглядаецца як сімвал Дзевы Марыі, да канца Сярэднявечча стала ў Францыі эмблемай каралеўскай улады. Так, Людовік VII выкарыстоўваў яе на сваім шчыце, і мяркуюць таксама, што французскае слова lys з'яўляецца скарачэннем ад Louis[1].
Прынамсі адзін карабель Галісцкіх ваенна-марскіх сіл называўся Fleur de Lys. Гэта імя таксама выкарыстоўваў Віктор Гюго для аднаго з персанажаў рамана Сабор Парыжскай Божай Маці.
Варта адзначыць, што паводле апошніх даследаванняў гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў і батанікаў, геральдычнай лілеяй, эмблемай французскага каралеўскага двара, з'яўляецца не лілея, а касач. На гербе Фларэнцыі таксама намаляваны стылізаваная кветка касача.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Флёр-дэ-ліс
- The Fleur-de-lis (англ.)
- The Origin of the Fleur-de-Lis Архівавана 27 студзеня 2001. (англ.)