Фелікс Юльянавіч Галавач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фелікс Юльянавіч Галавач
дэпутат Сейма Польшчы[d]
5 лістапада 1922 — 1927

Нараджэнне 4 ліпеня 1886(1886-07-04)
Смерць 27 лютага 1972(1972-02-27) (85 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
орден «Сцяг Працы» I ступені камандор ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фелікс Юльянавіч Галава́ч (польск.: Feliks Hołowacz; 4 ліпеня 1886, в. Забор’е, Ашмянскі павет — 27 лютага 1972, Уроцлаў) — дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, польскі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 ліпеня 1886 года ў в. Забор’е Ашмянскага павета.

Скончыў чатырохкласнае народнае вучылішча, двухгадовы тэхнікум і, нарэшце, сельскагаспадарчы факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Дзеяч Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), пасля РСДРП і Беларускай сацыялістычнай грамады. Удзельнік рэвалюцыі 1905 года ў Туле. У 1907 г. за распаўсюд нелегальнай літаратуры быў зняволены на 2 месяцы ў Віленскай турме. У 1917 годзе ўдзельнічаў у Лютаўскай рэвалюцыі ў Маскве, удзельнічаў у працы Петраградскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў[1]. Асабіста ведаў многіх вядучых дзеячаў бальшавіцкай рэвалюцыі, у тым ліку Фелікса Дзяржынскага, якога наведаў у Маскве ў 1923 г., ужо з’яўляючыся членам сейма.

У Польскай Рэспубліцы з 1924 года з’яўляўся членам партыі «Вызваленне»[2], пасля Незалежнай сялянскай партыі. У кастрычніку 1923 г. удзельнічаў у Маскве ў канферэнцыі па стварэнні Сялянскага інтэрнацыяналу (Сялінтэрну).

Дэпутаты польскага Сейма ад Беларускай сялянска-работніцкай грамады Пятро Мятла, Павел Валошын, Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі і Фелікс Галавач арыштаваныя ў студзені 1927 г. польскімі ўладамі.

У 1922 г. выбраны дэпутатам польскага сейма. У ноч на 15 студзеня 1927 г. арыштаваны ў Валожыне, нягледзячы на тое, што паводле канстытуцыі Польшчы ён карыстаўся як дэпутат сейма правам недатыкальнасці[2]. Па рашэнні сейма ад 4 лютага 1927 г. аддадзены па суд «за ўдзел у змове супраць ладу і цэласнасці РП». Зняволены 18 месяцаў у Вільні, ва Уронках і Павяках, вызвалены без прысуду суда.

Да пачатку Другой сусветнай вайны войт гміны Мір (Нясвіжскі павет). Пасля ўварвання СССР у Польшчу арыштаваны НКУС БССР 22 верасня 1939 г. Асобай нарадай НКУС СССР асуджаны на 8 гадоў ППЛ. Вызвалены з Усольлага 21 лістапада 1941 г. у адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 12 жніўня 1941 г. Быў на высылцы ў Казахстане[2].

У 1942 г. не быў прыняты ў Войска Польскае ў СССР пад камандаваннем генерала Уладзіслава Андэрса. Працаваў вартаўніком у дзіцячым доме ў Джамбуле (Казахстан), з 1943 г. быў членам Саюза польскіх патрыётаў. У 1946 годзе вярнуўся ў Польшчу. Узнагароджаны, між іншым, ордэнам «Сцяг Працы» I ступені і Камандорскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.

Пасля вайны быў войтам у Акмянах каля Златарыі. Ён адкрыў некалькі вінакурных заводаў у Ніжняй Сілезіі. З 1950 г. член Аб’яднанай сялянскай партыі.

Апошнія гады жыцця правёў ва Уроцлаве, дзе разам з жонкай жыў у сціплай кватэры ў шматкватэрным доме ў Шчэпіне.

Магіла на Асабавіцкіх могілках

Памёр 27 лютага 1972 года ва Уроцлаве. Пахаваны на Асабавіцкіх могілках[3] сярод іншых дзеячаў рабочага і сялянскага руху.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Яго жонкай была Вераніка, народжаная Ваўжыняк (1902-1985). Іх адзіная дачка памерла ў дзяцінстве.

Зноскі

  1. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1]. bs.sejm.gov.pl. Праверана 21 студзеня 2024.
  2. а б в Pawet: Аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча. pawet.net. Праверана 21 студзеня 2024.
  3. Wyszukiwarka grobów we Wrocławiu (польск.). Wroclaw.pl (21 студзеня 2024). Праверана 21 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]