Французская Грэбля
Вёска
Французская Грэбля
|
Францу́зская Грэ́бля[1] (трансліт.: Francuzskaja Hreblia, руск.: Французская Гребля) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва, верагодна, звязана са збудаванай у часы вайны 1812 года грэбляй[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У другой палове XIX стагоддзя шляхецкая ваколіца[3] ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У часы паўстання 1863 года ў ваколіцы Французская Грэбля да атрада Станіслава Ляскоўскага далучылася група з Ігумена (35 чалавек)[4].
У 1889 годзе землеўладальнікамі ў ваколіцы Французская Грэбля былі: дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Феліцыян Фаміч Аляшкевіч (20 дзесяцін зямлі), праваслаўны мешчанін Андрэй Васілевіч Баранаў (40 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Карл Іванавіч Бесман (24 дзесяціны), сялянка рыма-каталіцкага веравызнання Антаніна Іванаўна Душэўская (20 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Міхаіл Іванавіч Жыдовіч (30 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Вікенцій Іванавіч Малішэўскі (12 і 3/4 дзесяціны), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Казімір Іванавіч Малішэўскі (12 і 3/4 дзесяціны), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Вікенцій Станіслававіч Малішэўскі (6,5 дзесяціны), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Іосіф Сцяпанавіч Малішэўскі (6,5 дзесяціны), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Ігнацій Марцінавіч Малішэўскі (6,5 дзесяціны), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Вікенцій Станіслававіч Матусевіч (1,5 дзесяціны), селянін рыма-каталіцкага веравызнання Іван Ануфрыевіч Матусевіч (10 дзесяцін), селянін рыма-каталіцкага веравызнання Міхаіл Ануфрыевіч Матусевіч (10 дзесяцін), адстаўнік рыма-каталіцкага веравызнання Іосіф Станіслававіч Матусевіч (17,5 дзесяціны), мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Адам Іванавіч Матусевіч (1 дзесяціна), праваслаўны мешчанін Палікарп Антонавіч Матусевіч (78 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Адольф Юравіч Навіцкі (7,5 дзесяціны), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Ігнацій Сцяпанавіч Петрашкевіч (40 дзесяцін), праваслаўны дваранін Мікалай Васілевіч Старжынскі (6,5 дзесяціны)[5].
Паводле перапісу 1897 года былі засценак і аднайменная лясная старожка.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У наваколлі дзейнічала савецкія партызаны 1-й Мінскай брыгады[6]. У сакавіку 1944 года ў ходзе карнай аперацыі нямецкія войскі спалілі вёску, забілі 28 жыхароў[7]. Пасля вайны вёска адноўлена.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[8].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — засценак, 14 двароў, 77 жыхароў; лясная старожка, 6 жыхароў
- 1908 год — 22 двары, 124 жыхары
- 1917 год — 28 двароў, 176 жыхароў, усе беларусы[9]
- 1940 год — 25 двароў, 69 жыхароў
- 2002 год — 9 двароў, 18 жыхароў
- 2009 год — 15 жыхароў
- 2019 год — 4 жыхары[10]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Шимук, Татьяна. Любопытные зубры и щедрые местные жители: чем примечательны деревни Французская Гребля и Зафранцузская Гребля (руск.) . www.sb.by (17 жніўня 2019). Праверана 1 верасня 2024.
- ↑ SgKP 1882, с. 7.
- ↑ Памяць 2003, с. 49.
- ↑ Памяць 2003, с. 77—99.
- ↑ Памяць 2003, с. 727.
- ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны . db.narb.by. Праверана 1 верасня 2024.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 110.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 1 верасня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Французская Грэбля // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 191. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Hadutów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 7.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Репортаж о последних жителях «странных» белорусских деревень Французская и Зафранцузская Гребли