Перайсці да зместу

Глушка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Глушка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 70 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Глушка на карце Беларусі ±
Глушка (Беларусь)
Глушка
Глушка (Мінская вобласць)
Глушка

Глу́шка[1] (трансліт.: Hluška, руск.: Глушка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 12 км на паўночны ўсход ад Мар’інай Горкі, 60 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.

У 1870 годзе вёска ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1889 годзе землеўладальнікамі ўва ўрочышчы Глушка Пухавіцкай воласці былі: праваслаўны мешчанін Пётр Іванавіч Какура (11 дзесяцін зямлі); праваслаўныя мяшчане Міхаіл і Ігнат Мацвеевічы Какуры (5,5 дзесяціны); сяляне рыма-каталіцкага веравызнання Адам, Антон і Іван Стаяноўскія (19,5 дзесяціны); каталікі Казімір і Восіп Гіляравічы Ярашэвічы (10,5 дзесяціны)[2]. Паводле перапісу 1908 года засценак.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Паводле перапісу 1926 года вёска. У 1929 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоная Глушка».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

  • 1897 год — 79 жыхароў
  • 1908 год — 12 двароў, 70 жыхароў
  • 1926 год — 20 двароў, 80 жыхароў
  • 2002 год — 37 двароў, 75 жыхароў
  • 2009 год — 72 жыхары
  • 2019 год — 70 жыхароў[3]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Памяць 2003, с. 77—99.
  3. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.