Зафранцузская Грэбля
Вёска
Зафранцузская Грэбля
|
Зафранцу́зская Грэ́бля[1] (трансліт.: Zafrancuzskaja Hreblia, руск.: Зафранцузская Гребля) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Месціцца за 19 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 70 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы, каля ракі Балачанка.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1885 годзе ваколіца ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні[2].
З лютага да снежня 1918 года акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года паводле Трэцяй Устаўной граматы абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад ССРБ. У жніўні — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы[2].
У 1926 годзе ваколіца ў Балочанскім сельсавеце Пухавіцкага раёна[3].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У сакавіку 1944 года вёска была спаленая, загінула 14 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўленая[3].
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[4].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

- 1897 — 15 двароў, 139 жыхароў
- 1908 — 22 двары, 124 жыхары
- 1917 — 28 двароў, 176 жыхароў
- 1926 — 40 двароў, 207 жыхароў
- 1940 — 26 двароў, 35 жыхароў
- 1960 — 44 жыхары
- 1999 — 10 жыхароў
- 2002 — 5 двароў, 6 жыхароў
- 2010 — 6 жыхароў
- 2012 — 2 гаспадаркі, 3 жыхары[3]
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Альберт Іосіфавіч Котаў (нар. 1937) — кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ 2,0 2,1 Гарады і вёскі Беларусі, 2013, с. 144
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Гарады і вёскі Беларусі, 2013, с. 145
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района" (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Зафранцузская Грэбля // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 144—145. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Jelski A. Zafrancuzka grobla // Зафранцузская Грэбля // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XIV (Worowo — Żyżyn), 1895 (польск.) S. 256
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх