Красны Акцябр (Пухавіцкі раён)
Вёска
Красны Акцябр
|
Кра́сны Акця́бр[1] (трансліт.: Krasny Akciabr, руск.: Красный Октябрь; да 1922 г. — маёнтак Ізабалёва[2], таксама Багуславаў[3] і Забалеўскі Двор[4]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 22 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 67 км ад Мінска, на рацэ Балачанка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі ўпамінаецца як маёнтак Ізабелаў (Ізабалёў, альбо Багуславаў) у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, побач была аднайменная вёска. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе фальваркам валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Альберт Іванавіч Багушэўскі, было 200 дзесяцін зямлі[5].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР, населены пункт перайменаваны ў пасёлак Красны Акцябр (Чырвоны Кастрычнік), але аднайменная вёска побач захавала назву Ізабалёва.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1976 годзе да населенага пункта была далучана вёска Ізабалёва.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1917 год — 1 двор, 31 чалавек, усе беларусы[2]
- 1926 год — 11 двароў, 51 жыхар
- 1960 год — 81 жыхар
- 2009 год — 230 жыхароў
- 2019 год — 182 жыхары[7]
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Ёсць сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, яслі-сад, Дом культуры, бальніца, бібліятэка.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Стафан Багушэўскі (1877—1938) — беларускі дзеяч рэвалюцыйнага руху, польскі палітык.
- Мікалай Каспяровіч (1900, в. Ізабалёва — 1937) — беларускі этнограф, краязнавец, лексікограф, мастацтвазнавец і літаратуразнавец.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 111.
- ↑ SgKP 1882, с. 329.
- ↑ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с. С. 98
- ↑ Памяць 2003, с. 78.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чырвоны Кастрычнік // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 195. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Jelski A. Izabellów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 329.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх