Перайсці да зместу

Маркаўчызна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Маркаўчызна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 57 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Маркаўчызна на карце Беларусі ±
Маркаўчызна (Беларусь)
Маркаўчызна
Маркаўчызна (Мінская вобласць)
Маркаўчызна

Маркаўчы́зна[1] (трансліт.: Markaŭčyzna, руск.: Марковчизна) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 6 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, па дарозе на Пухавічы, на рацэ Цітаўка.

Упамінаецца ў 1870 годзе як маёнтак уласнасці Фрыбеса, у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1889 годзе ўласнасць праваслаўнага двараніна Мікалая Пятровіча Яцэвіча, было 359 дзесяцін зямлі[2].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Перамога сацыялізму», населены пункт меў статус пасёлка.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Паводле перапісу 1960 года вёска.

  • 1897 год — 7 жыхароў
  • 1908 год — 1 двор, 15 жыхароў
  • 1917 год — 1 двор, 21 жыхар
  • 1960 год — 149 жыхароў
  • 2002 год — 29 двароў, 57 жыхароў
  • 2009 год — 53 жыхары
  • 2019 год — 57 жыхароў[3]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Памяць 2003, с. 99.
  3. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.