Балоча
Вёска
Балоча
|
Бало́ча[1] (трансліт.: Baloča, руск.: Болоча) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 24 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 69 км ад Мінска, на рацэ Балачанка.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва ўтворана ад наймення ракі Балачанкі[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пісьмовых крыніц Балоча вядома з XVI стагоддзя, «сяло на Русі». У 1567 годзе ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць, цэнтр уладанняў[3]. У 1726 годзе 13 двароў, уласнасць Б. Суркавіцкага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У канцы XVIII стагоддзя ўласнасць Сулістроўскага. У 1800 годзе вёска і фальварак, былі карчма і водны млын. У 1820 годзе паводле купчай уласнасць перайшла да Мікуця. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.
У 1889 годзе землеўладальнікамі ў вёсцы былі: праваслаўны мешчанін Ігнацій Мацвеевіч Аліеўскі (17 дзесяцін зямлі)[4], праваслаўны дваранін Антон Іванавіч Верастоўскі (30 дзесяцін)[5]. Маёнткам валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Максіміліян Фаміч Мікуц (718 дзесяцін)[6]. Паводле перапісу 1897 года ў маёнтку быў паравы млын.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені. З 20 жніўня 1924 года да 16 жніўня 1973 года цэнтр Балоцкага сельсавета. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоная Іскра», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада імя Кірава. У снежні 1943 года ў ходзе нямецкай карнай аперацыі вёска была спалена, забіта 103 чалавекі[7]. Пасля вайны вёска часткова адноўлена.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[8].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1726 год — 13 двароў
- кан. XVIII ст. — 13 двароў, 97 жыхароў
- 1858 год — 109 жыхароў
- 1897 год — вёска, 38 двароў, 240 жыхароў; маёнтак, 2 двары, 20 жыхароў
- 1908 год — вёска, 30 двароў, 209 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 69 жыхароў
- 1917 год — вёска, 41 двор, 244 жыхары; маёнтак, 1 двор, 53 жыхары
- 1960 год — 110 жыхароў
- 2002 год — 17 двароў, 37 жыхароў
- 2009 год — 28 жыхароў
- 2019 год — 22 жыхары[9]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Памяць 2003, с. 687.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 126—127.
- ↑ Памяць 2003, с. 77.
- ↑ Памяць 2003, с. 80.
- ↑ Памяць 2003, с. 90.
- ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны . db.narb.by. Праверана 26 чэрвеня 2024.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района Архівавана 21 кастрычніка 2020.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Балоча // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 115. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Bołocza // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 194.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх