Перайсці да зместу

Рэпішча (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рэпішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 3 чал. (1 студзеня 2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Рэпішча на карце Беларусі ±
Рэпішча (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Рэпішча (Пухавіцкі раён)
Рэпішча (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Рэпішча (Пухавіцкі раён)

Рэ́пішча[1] (трансліт.: Repišča, руск.: Репище) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Назва ўтворана ад угодзевага ўрочышча Рэпішча, дзе ўзнікла пасяленне.

Знаходзіцца за 23 км на ўсход ад горада Мар’іна Горка, 23 км ад чыгуначнай Пухавічы Рудзенск на лініі МінскАчіповічы.

У складзе Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 1917 года ваколіца Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1933 г. існаваў саўгас «Рэпішча», працаваў паравы млын, сталярная майстэрня, малочны завод, кузня.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[2].

  • 1917 год — 34 двары, 208 жыхароў
  • 1 студзеня 2002 года — 6 двароў, 3 жыхары.

Зноскі

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.