Раўчак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Раўчак
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Раўчак на карце Беларусі ±
Раўчак (Беларусь)
Раўчак
Раўчак (Мінская вобласць)
Раўчак

Раўча́к[1] (трансліт.: Raŭčak, руск.: Ровчак) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва дадзена ад наймення мясцовасці, урочышча Раўчак, дзе ўзнік населены пункт.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 6 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Мінск-Асіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 20 ст. у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Дзейнічала пачатковая школа[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • пачатак XX ст. — 8 двароў, 55 жыхары.
  • 1917 год — 8 двароў, 54 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 года — 12 двароў, 22 жыхары.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б http://www.gorka.by/?p=44386

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]