ад 1-га шлюбу: сын:Генрых (VII) ад 2-га шлюбу: сын:Конрад IV дачка: Маргарыта ад 3-га шлюбу: сыны: Іардан, Генрых дочкі: Агнэса, Маргарыта ад 4-га шлюбу: сын:Манфрэд дочкі: Канстанцыя, Віяланта
Фрыдрых II Штаўфен (ням.: Friedrich II von Hohenstaufen; 26 снежня1194, Езі, правінцыя Анкона, Папская вобласць, цяпер Італія — 13 снежня1250, замак Фьёрэнціна каля Лучэры, правінцыя Апулія, Сіцылійскае каралеўства, цяпер Італія) — кароль Германіі (рымскі кароль) з 5 снежня 1212, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 22 лістапада 1220 г, кароль Сіцыліі (пад імем Федэрыга I, 1197—1212 і 1217—1250). З дынастыі Штаўфенаў, сын Генрыха VI і Канстанцыі Нарманскай, унук Фрыдрыха I Барбаросы і караля Сіцыліі Ражэра II. Кіраўнік Шостага крыжовага паходу (1228—1229).