Фрэдэрык Грант Бантынг
Фрэдэрык Грант Бантынг | |
---|---|
англ.: Frederick Grant Banting | |
![]() | |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1891[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 1941[2][3][…] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Marion Robertson[d] і Henrietta Banting[d] |
Род дзейнасці | урач, фармаколаг, даследчык |
Навуковая сфера | фізіялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Фрэдэрык Грант Бантынг (англ.: Frederick Grant Banting; 14 лістапада 1891, Алісан, правінцыя Антарыа, Канада — 21 лютага 1941, Правінцыя Ньюфаўндленд) — канадскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1923, разам з Дж. Маклеадам).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Таронцкі ўніверсітэт (1910). З 1921 года працаваў у Таронцкім універсітэце, з 1923 года прафесар, з 1930 года ўзначальваў Аддзел медыцынскіх даследаванняў.
Навуковыя працы па фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўнутранай сакрэцыі. Займаўся пытаннямі патагенезу і лячэння рака, каранарнага трамбозу, сілікозу. Адкрыў і атрымаў у чыстым стане інсулін. Заўсёды падкрэсліваў ўклад свайго асістэнта Чарльза Бэста ў адкрыцці інсуліну. Бантынг аддаў Бэсту палову сваёй часткі Нобелеўскай прэміі ў знак удзячнасці.
Фрэдэрык Бантынг памёр ад ран, атрыманых пры крушэнні самалёта 21 лютага 1941 года на востраве Ньюфаўндленд.
У знак прызнання заслуг Ф. Бантынга Сусветны дзень барацьбы з дыябетам адзначаюць на дзень яго нараджэння — 14 лістапада.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118506420 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б Frederick Banting // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Frederick Grant Banting // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Frederick Grant Banting // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Антарыа
- Памерлі 21 лютага
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Канадзе
- Пахаваныя ў Антарыа
- Выпускнікі Таронцкага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Узнагароджаныя Ваенным крыжом (Вялікабрытанія)
- Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізіёлагі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Канады
- Вучоныя Канады