Эміль Тэадор Кохер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эміль Тэадор Кохер
ням.: Emil Theodor Kocher
Emil Theodor Kocher.jpg
Дата нараджэння 25 жніўня 1841(1841-08-25)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 ліпеня 1917(1917-07-27)[1][2][3] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, выкладчык універсітэта, хірург
Навуковая сфера Хірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][6]
Альма-матар
Вядомы як даследчык фізіялогіі шчытападобнай залозы
Узнагароды і прэміі Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне, (1909)
Commons-logo.svg Эміль Тэадор Кохер на Вікісховішчы

Эміль Тэадор Кохер (ням.: Emil Theodor Kocher, 25 жніўня 1841, Берн — 27 ліпеня 1917, Берн) — швейцарскі хірург, адзін заснавальнікаў брушной хірургіі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1909) «за працы ў галіне фізіялогіі, паталогіі і хірургіі шчытападобнай залозы».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кохер нарадзіўся ў Берне, у сям'і інжынера Якава Аляксандра Кохера і Марыі Кохер (Вермут), якая належыць да высакароднага сярэдняга класа. Маці Тэадора была глыбока рэлігійнай жанчынай і пад яе ўплывам у Тэадора на ўсё жыццё захаваўся інтарэс да філасофіі і рэлігіі.

Скончыў Бернскі ўніверсітэт (1865). З 1872 года прафесар хірургіі і дырэктар хірургічнай клінікі Бернскага ўніверсітэта.

З'яўляецца аўтарам навуковых прац па вывучэнні функцый і метадах хірургічнага лячэння шчытападобнай залозы, антысептыцы. Распрацаваў аператыўныя доступы да ўнутраных органаў і буйных сасудаў, упершыню ажыццявіў выдаленне шчытападобнай залозы.

Прэзідэнт Германскага хірургічнага таварыства, ганаровы член Лондаскага каралеўскага хмрургічнага таварыства, Рускага хірургічнага таварыства імя М. І. Пірагова і інш.

У 1913 годзе аперыраваў Н. К. Крупскую.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Emil Theodor Kocher // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Emil Theodor Kocher // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Emil Theodor Kocher // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118564110 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118564110 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118564110 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 сакавіка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 576 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]