Джон Джэймс Рыкард Маклеад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джон Маклеад

Джон Джэймс Рыкард Макле́ад (англ.: John James Rickard Macleod; 6 верасня 1876, Клюні, Вялікабрытанія — 16 сакавіка 1935, Абердзін) — брытанскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1923) разам з Ф. Г. Бантынгам.

Вучыўся ва ўніверсітэтах Абердзіна (Шатландыя) і Лейпцыга (Германія). У 1903—1918 гадах у ЗША; з 1918 года прафесар універсітэта Таронта (Канада).

Вывучаў функцыі дыхальнага цэнтра мозга, эксперыментальную гліказурыю, утварэнне малочнай кіслаты, колькасць цукру ў крыві.

Адкрыў інсулін (разам з Ф. Г. Бантынгам і Ч. Г. Бестам), распрацаваў метад яго выкарыстання для лячэння цукровага дыябету.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]