Арчыбалд Хіл
Арчыбалд Вівіен Хіл (англ.: Archibald Vivian Hill; 26 верасня 1886, Брысталь — 3 чэрвеня 1977) — англійскі фізіёлаг, адзін з заснавальнікаў біяфізікі і даследаванняў аперацый. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1922) (сумесна з Ота Меергофам) за працы ў галіне тэрмадынамікі мышачнай дзейнасці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Англійскі фізіёлаг Арчыбалд Хіл нарадзіўся 26 верасня 1886 года ў Брысталі ў сям'і гандляра лесаматэрыяламі. Дзяцей выхоўвала маці. Да 7 гадоў Арчыбальд вучыўся дома з маці, потым, калі сям'я пераехала ў Вестан-супер-Марэ, ён пайшоў у невялікую падрыхтоўчую школу.
У 1899 годзе Хіл быў прыняты ў каледж Блюндэла, дзе праявіў здольнасці ў матэматыцы.У 1905 годзе пачаў навучанне ў Трыніці-каледжы ў Кембрыджскім універсітэце, вывучаючы матэматыку. Ён быў здольным студэнтам і скончыў курс навучання на год раней. Яго кіраўнік, фізіёлаг М. Флетчар, прапанаваў Хілу заняцца фізіялогіяй, што, па яго меркаванні, больш адпавядала інтэлектуальным здольнасцям будучага навукоўца. Парады настаўніка былі прыняты. У 1909 годзе, завяршыўшы адукацыю, выдатна здаўшы экзамены, Хіл працягвае паглыбляць свае веды па хіміі і фізіцы.
У гэтым жа годзе Хіл як малады вучоны пачаў працаваць у фізіялагічнай лабараторыі ў Кембрыджы, працягваючы даследаванне Флетчара і Хопкінса адносна вывучэння фізіялагічных асаблівасцей мышц жабы. З дапамогай тэрмапары Арчыбальд Хіл устанавіў, што «механізм мышачнага скарачэння звязаны з працэсам пераўтварэння энергіі хімічных рэакцый у электрычную энергію высокага патэнцыялу».
У 1914 годзе яго даследаванне былі сканцэнтраваны на вымярэнні цяпла, якое вылучаецца падчас мышачных скарачэнняў і механічнай працы, а таксама на высвятленні ўзаемасувязі атрыманых дадзеных з біяхімічнымі аспектамі мышачнай актыўнасці.
У 1922 годзе Хіл атрымаў Нобелеўскую прэмію ў галіне фізіялогіі і медыцыны «за адкрыцці ў галіне цеплаўтварэння ў мышцах». Ён падзяліў прэмію з Ота Меергофам. У сваім дакладзе ў рангу лаўрэата Нобелеўскай прэміі Хіл звярнуў увагу аўдыторыі на дзіўную складанасць праблем фізіялогіі мышц і адзначыў неабходнасць правядзення далейшых эксперыментаў, якія б ахоплівалі ўсе аспекты статыкі, дынамікі і тэрмадынамікі, а таксама падкрэсліў важнасць стварэння і выкарыстанне новых лабараторных інструментаў. З-за абвастрэння палітычнай сітуацыі ў Германіі Хіл як праціўнік палітыкі нацыстаў выступіў з абвінавачваннем урада Гітлера ў пераследзе яўрэяў і навукоўцаў.
Хіл быў членам звыш 40 навуковых таварыстваў, атрымаў ганаровыя ступені ад 17 універсітэтаў, узнагароджаны ордэнамі, медалямі і прэміямі шматлікіх навуковых устаноў. Арчыбальд Хіл памёр 3 чэрвеня 1977 г. ад ускладненняў з прычыны віруснай інфекцыі.
Зноскі
- ↑ а б A.V. Hill // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archibald Vivian Hill // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё Kindred Britain
- ↑ https://www.leopoldina.org/fileadmin/redaktion/Mitglieder/CV_Hill_Archibald_D.pdf
- ↑ (unspecified title) — doi:10.5281/ZENODO.18315206 Праверана 20 студзеня 2026.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Lusk, G. (1925). Lectures on nutrition: 1924-1925. Philadelphia: W.B. Saunders Company.
- Stevenson, L.G. (1953). Nobel Prize Winners in Medicine and Physiology: 1901-1950.. New York: Henry Schuman.
- Нарадзіліся 26 верасня
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Брысталі
- Памерлі 3 чэрвеня
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Кембрыджы
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Саксонскай акадэміі навук
- Члены Леапальдзіны
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Афіцэры ордэна Брытанскай імперыі
- Кавалеры Пашаны
- Вучоныя паводле алфавіта
- Медыкі Вялікабрытаніі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Біяхімікі Вялікабрытаніі
- Узнагароджаныя медалём Коплі
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
