Фідэль Кастра
Кубінская рэвалюцыя |
Храналогія |
Падзеі |
---|
Напад на казармы Манкада Прамова «Гісторыя мяне апраўдае» Высадка з яхты «Гранма» Аперацыя «Verano» Бой пры Ла-Плаце Бітва за Лас-Мэрсэдэс Бітва за Ягуахай Бітва за Санта-Клару |
Розныя артыкулы |
Рух 26 ліпеня Radio Rebelde |
Людзі |
Фульхенсіа Батыста Фідэль Кастра — Чэ Гевара Рауль Кастра — Каміла Сьенфуэгас Франк Паіс — Убер Матас Селія Санчэс — Уільям Морган Карлас Франкі — Вільма Эспін Нарберта Кальяда |
Фідэль Алехандра Кастра Рус (ісп.: Fidel Castro Alejandro Ruz ( audio) 13 жніўня 1926[1][2][…], Біран[d], правінцыя Ар’ентэ[d], Republic of Cuba[d] — 25 лістапада 2016[1][2][…], Гавана) — кубінскі рэвалюцыянер, палітычны і ваенны дзеяч, прэм'ер-міністр (1959—1976), прэзідэнт Кубы (1976—2008), маёр (камандантэ) Рэвалюцыйных узброеных сіл.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і заможнага землеўладальніка. У 1949 годзе скончыў юрыдычны факультэт Гаванскага ўніверсітэта, атрымаў ступень доктара права. Некаторы час займаўся адвакацкай дзейнасцю. У пачатку 1950-х гадоў уступіў у Партыю кубінскага народа («Артадоксы»). У 1952 годзе быў высунуты ад гэтай партыі ў дэпутаты Нацыянальнага кангрэса Кубы, аднак выбары не адбыліся ў сувязі з дзяржаўным пераваротам, ажыццёўленым у сакавіку 1952 года праамерыканскай вайсковай элітай пад кіраўніцтвам генерала Ф. Батыста, і ўсталяваннем дыктатуры. У ходзе барацьбы супраць дыктатуры партыя «Артадоксаў» паступова развалілася.
Фідэлю Кастра ўдалося аб'яднаць невялікую групу былых сяброў партыі, якая пачала падрыхтоўку да звяржэння дыктатуры Батысты. 26 ліпеня 1953 удзельнікі групы здзеснілі нападзенне на казармы Манкада ў горадзе Сант’яга-дэ-Куба. Выступленне было жорстка падаўлена. Кастра быў перададзены суду ваеннага трыбуналу. На судзе ён выступіў з прамовай «Гісторыя мяне апраўдае», у якой раскрытыкаваў Ф.Батыста і выклаў праграму барацьбы і рэвалюцыйных пераўтварэнняў на Кубе. Суд прыгаварыў яго да турэмнага зняволення на 15 гадоў, аднак у маі 1955 пад ціскам грамадскасці Кастра быў амніставаны. У тым жа годзе ён эміграваў у Мексіку.

У Мексіцы Кастра сабраў атрад («Рух 26 ліпеня»), у які ўваходзіў Эрнэста Гевара, рэвалюцыянер-эмігрант з Аргенціны. У снежні 1956 года гэтая група высадзілася з яхты «Гранма» непадалёк ад мыса Лас-Каларадас у правінцыі Арыентэ. Група, якая з часам пераўтварылася ў Паўстанцкую армію, разгарнула партызанскую барацьбу супраць рэжыму Батысты. Пасля перамогі рэвалюцыі і звяржэння дыктатуры Батысты 1 студзеня да ўлады на Кубе прыйшлі сілы, якія згуртаваліся вакол Паўстанцкай арміі, пад кіраўніцтвам Фідэля Кастра.
У лютым 1959 года Фідэль Кастра стаў прэм'ер-міністрам рэвалюцыйнага ўрада Рэспублікі Куба. 16 красавіка 1961 года ён заявіў, што Кубінская рэвалюцыя з'яўляецца па сваім характары сацыялістычнай. У дні ўварвання войскаў ЗША на Кубу ў раёне Плая-Хірон (красавік 1961 года) Кастра кіраваў ваеннай аперацыяй супраць інтэрвентаў.
Пасля перанесенай у ліпені 2006 года аперацыі на кішэчніку Фідэль Кастра не з'яўляўся на публіцы. Тады ён перадаў прэзідэнцкія паўнамоцтвы свайму малодшаму брату Раулю, а праз два гады абвясціў аб выхадзе ў адстаўку.
Фідэль Кастра — ганаровы доктар юрыдычных навук МДУ імя М. В. Ламаносава (1963). У 1961 годзе яму была прысуджаная Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»; у 1963 годзе прысвоена званне Героя Савецкага Саюза; у 1972 годзе узнагароджаны ордэнам Леніна.
25 лістапада 2016 года Фідэль Кастра памёр ад цяжкага захворвання кішачніка.[5] Па жаданні нябожчыка яго астанкі будуць крэміраваныя.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Зноскі
- ↑ а б в г http://www.nytimes.com/2016/11/26/world/americas/fidel-castro-dies.html
- ↑ а б в г Fidel Castro // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.14ymedio.com/opinion/importancia-llamarse-Alejandro_0_2892910685.html Праверана 28 чэрвеня 2020.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 27 чэрвеня 2023.
- ↑ http://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/3815794
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фідэль Кастра
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Памерлі 25 лістапада
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Гаване
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна «Зорка дружбы народаў» (ГДР)
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Белага льва
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 1 ступені
- Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
- Кавалеры ордэна Беліза
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна «Каралі Ніла»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ацтэкскага арла
- Кавалеры Ордэна Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія
- Кавалеры ордэна Добрай Надзеі спецыяльнага класа
- Кавалеры ордэна Клемента Готвальда
- Кавалеры ямайскага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна Ямайкі
- Кавалеры ордэна Санчэса, Дуартэ і Мелы
- Кавалеры ордэна Хо Шы Міна
- Кавалеры Вялікага Крыжа Нацыянальнага ордэна Малі
- Кавалеры ордэна Георгія Дзімітрава
- Кавалеры ордэна Карла Маркса
- Кавалеры ордэна Кетцаля
- Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Амара Тарыхаса Эрэры
- Кавалеры ордэна Агастынью Нету
- Кавалеры ордэна Югаслаўскай вялікай зоркі
- Асобы
- Рэвалюцыянеры Кубы