Перайсці да зместу

Херберт Фрыдман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Херберт Фрыдман
англ.: Herbert Friedman
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1916(1916-06-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 2000(2000-09-09)[2][3][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, астраном
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Херберт Фры́дман (англ.: Herbert Friedman; 21 чэрвеня 1916 — 9 верасня 2000) — амерыканскі астрафізік і астраном. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1960) і Амерыканскага філасофскага таварыства (1964). Удастоены Нацыянальнага навуковага медаля (1969), лаўрэат прэміі Вольфа па фізіцы (1987).

Нарадзіўся ў Брукліне, быў другім з трох дзяцей Самуэля і Рэбекі Фрыдман. Скончыў Бруклінскі каледж (1936). З 1940 працаваў у Даследчай лабараторыі Ваенна-Марскога флоту ЗША ў Вашынгтоне (у 1958—1963 — кіраўнік аддзела атмасферы і астрафізікі, з 1963 — кіраўнік аддзела навук аб космасе), з 1963 — вядучы вучоных даследаванняў. З 1960 — прафесар фізікі універсітэта штата Мэрыленд.

Асноўныя працы ў галіне пазаатмасфернай астраноміі, з’яўляецца адным з яе заснавальнікаў. Кіраваў першымі эксперыментамі па выяўленні рэнтгенаўскага выпраменьвання Сонца з дапамогай вышынных ракет. Упершыню вымераў выпраменьванне зорак у далёкай ультрафіялетавай вобласці. Правёў шматлікія даследаванні з дапамогай ракет і спадарожнікаў па выяўленні і вымярэнні касмічнага рэнтгенаўскага і γ-выпраменьванняў. Адзін з заснавальнікаў Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі. Уваходзіў у склад кансультатыўнага камітэта Камісіі па атамнай энергіі падчас прэзідэнцтва Л. Джонсана і кансультатыўнай навуковай рады ў прэзідэнта Р. Ніксана. Падпісаў «Папярэджанне чалавецтву» (1992).

Памёр у сябе дома ў Арлінгтане ад раку.

Зноскі