Кенет Вільсан
Кенет Г. Вільсан | |
---|---|
англ.: Kenneth Geddes Wilson | |
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1936[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 чэрвеня 2013[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік-тэарэтык, выкладчык універсітэта, педагог, фізік |
Навуковая сфера | фізіка крытычных з'яў |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Мюрэй Гел-Ман |
Вядомыя вучні |
Роман Джакіў Майкл Пескін Стывен Шэнкер |
Вядомы як | тэорыя скейлінгу |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Кенет Гедэс Вільсан (англ.: Kenneth Geddes Wilson; нар. 8 чэрвеня 1936, Уолтхэм, штат Масачусетс, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1982) «за тэорыю крытычных з'яў у сувязі з фазавым пераходам».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Для навучання ў Гарвардскім універсітэце Вільсан атрымаў стыпендыю па выніках матэматычнага спаборніцтва ім. Уільяма Лоўэла Путнэма. Ступень доктара філасофіі (PhD) ён атрымаў у 1961 годзе ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце пад кіраўніцтвам Мюрэя Гел-Мана.
У 1963 годзе прыйшоў працаваць у Карнельскі ўніверсітэт на фізічны факультэт у якасці асістэнт-прафесара, стаўшы ў 1970 годзе поўным прафесарам. У 1974 годзе атрымаў у Карнельскім універсітэце прафесуру ім. Джэймса Уікса па фізіцы. Разам з Леа Каданавым і Майклам Фішэрам быў удастоены прэміі Вольфа па фізіцы ў 1980 годзе. У 1982 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы за развіццё тэорыі фазавых пераходаў другога роду, якая ўлічвае ўплыў бліжэйшых малекул.
У 1985 годзе быў прызначаны дырэктарам Карнельскага цэнтра тэорыі і мадэлявання ў навуцы і канструктарскім справе (больш вядомы як Карнельскі тэарэтычны цэнтр) - аднаго з пяці суперкамп'ютарных цэнтраў, што былі створаны пры дапамозе нацыянальнага навуковага фонду (ЗША).
Яго вучнямі былі Раман Джакіў і Майкл Пескін.
З 1988 года Вільсан з'яўляецца прафесарам фізічнага факультэта Універсітэта штата Агая.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Kenneth Geddes Wilson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Kenneth G. Wilson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Kenneth G. Wilson // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ NNDB — 2002.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 8 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Масачусетсе
- Памерлі 15 чэрвеня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Мэне
- Выкладчыкі Карнельскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута
- Выпускнікі Гарварда
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Узнагароджаныя медалём Больцмана
- Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
- Узнагароджаныя медалём Франкліна
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці матэматычнай фізікі
- Фізікі-тэарэтыкі ЗША
- Фізікі XX стагоддзя
- Фізікі ЗША