Рыкарда Джаконі
Рыкарда Джаконі | |
---|---|
італ.: Riccardo Giacconi | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1931[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 2018[3][4] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Mirella Giacconi[d] |
Род дзейнасці | астраном, фізік, выкладчык універсітэта, астрафізік, дзеяч выяўленчага мастацтва, астролаг |
Навуковая сфера | астрафізіка[7], фізіка, астраномія[7] і Касмічныя прамяні[7] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() медаль Эліята Крэсана[d] (1980) ![]() ![]() медаль Карла Шварцшыльда[d] (2004) прэмія Вольфа па фізіцы (1987) медаль Кэтрын Брус (1981) прэмія Марселя Гросмана[d] (2000) прэмія памяці Рыхтмаера[d] (1975) Great Immigrants Award[d] (2008) |
![]() |
Рыкарда Джаконі (італ.: Riccardo Giacconi; 6 кастрычніка 1931, Генуя, Італія — 9 снежня 2018) — амерыканскі фізік італьянскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2002). Атрымаў палову прэміі «за стварэнне рэнтгенаўскай астраноміі і вынаходства рэнтгенаўскага тэлескопа». Другую палову прэміі атрымалі Райманд Дэвіс і Масатосі Косіба «за стварэнне нейтрыннай астраноміі».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рыкарда Джаконі нарадзіўся ў сям’і Антоніа Джаконі — уладальніка невялікай фірмы і яго жонкі Эльзы Кані Джаконі — настаўніцы фізікі і матэматыкі. Калі Рыкарда Джаконі было восем гадоў, яго бацькі развяліся, і ён стаў жыць са сваёй маці ў Мілане. Пасля абароны дысертацыі ў 1954 г. у Міланскім універсітэце, ён атрымаў там месца асістэнта прафесара фізікі. У 1956 г. перайшоў працаваць ва ўніверсітэт штата Індыяна ў Блумінгтане і ў 1958 г. у Прынстанскі ўніверсітэт. З 1959 года працаваў у Амерыканскай карпарацыі па навуцы і тэхніцы (АКНТ) у Кембрыджы — кампаніі, створанай Бруна Росі з мэтай праводзіць даследаванні на дзяржаўныя сродкі. У 1966 г. быў прыняты ў савет дырэктараў фірмы і з 1969 г. стаў віцэ-прэзідэнтам.
У 1973 г. перайшоў на працу намесніка дырэктара ў аддзяленне астрафізікі высокіх энергій Гарвард-Смітсанаўскага астрафізічнага цэнтра ў Кембрыджы. З 1981 г. працуе дырэктарам навуковага інстытута касмічных тэлескопаў і прафесарам універсітэта Джонса Хопкінса ў Балтымары. З 1991 г. па 1999 г. быў прафесарам фізікі і астраноміі ў Мілане. З 1993 г. па 1999 г. быў генеральным дырэктарам Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі ў Гархінгу пад Мюнхенам. У 1999 г. вярнуўся ў ЗША і з тых часоў з’яўляецца прэзідэнтам Аб’яднаных універсітэтаў Вашынгтона і прафесарам-даследчыкам ва ўніверсітэце імя Джонса Хопкінса ў Балтымары.
Рыкарда Джаконі жанаты на Мірэле Джаконі, якую ён ведаў са школьных гадоў і якая працавала ў МТІ перакладчыцай. У іх дзве дачкі — Джына і Ганна.
Зноскі
- ↑ Riccardo Giacconi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Riccardo Giacconi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.esa.int/Our_Activities/Space_Science/Riccardo_Giacconi_1931_2018
- ↑ Riccardo Giacconi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #128167173 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2004. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б в Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в г NNDB — 2002.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 6 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Генуі
- Памерлі 9 снежня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Сан-Дыега
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Узнагароджаныя залатым медалём Каралеўскага астранамічнага таварыства
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
- Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці астрафізікі
- Лаўрэаты праграмы Фулбрайта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Узнагароджаныя медалём Кэтрын Брус
- Фізікі ЗША
- Фізікі Італіі
- Фізікі XX стагоддзя
- Фізікі XXI стагоддзя
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Італіі