Джозеф Хотан Тэйлар
Джозеф Хотан Тэйлар малодшы | |
---|---|
англ.: Joseph Hooton Taylor, Jr. | |
![]() | |
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1941[1][2][3] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | Філадэльфія, ЗША |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, астрафізік, фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | Гарвардскі ўніверсітэт |
Вядомы як | K1JT |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Джозеф Хотан Тэйлар малодшы (англ.: Joseph Hooton Taylor, Jr.; нар. 29 сакавіка 1941, Філадэльфія, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1993) года «за адкрыццё новага тыпу пульсараў, што дало новыя магчымасці ў вывучэнні гравітацыі», сумесна з Раселам Халсам.
Сваё адкрыццё Расел Халс і Джозеф Тэйлар зрабілі ў 1974 годзе, праводзячы назіранні на радыётэлескопе ў Арэсіба, упершыню выявілі двайны пульсар PSR B1913 +16.
У 1991 годзе вымярэнні скарачальнай арбіты гэтай пары зорак, якія ўтвараюць пульсар, далі пацверджанне агульнай тэорыі адноснасці, і магчымасць выпраменьвання гэтай сістэмай гравітацыйных хваль.
Радыёаматарская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Таксама Джозеф Тэйлар вядомы ў радыёаматарскіх колах. Яго радыёаматарскі пазыўны: K1JT. Ён аўтар праграмы WSJT (Weak Signal communications by K1JT), прызначанай для павышэння верагоднасці ўстанаўлення далёкай радыёсувязі ва УКХ дыяпазоне, праз адлюстраванне ад іянізаваных слядоў метэорных патокаў (MS) або правядзенне радыёаматарскіх сувязяў з адлюстраваннем ад Месяца (EME).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 1980 - Прэмія Дэні Хейнемана ў галіне астрафізікі
- 1985 - Медаль Генры Дрэпера
- 1991 - Медаль Альберта Эйнштэйна Эйнштэйнаўскага навуковага таварыства
- 1992 - Прэмія Вольфа па фізіцы
- 1993 - Нобелеўская прэмія па фізіцы
- 1997 - Медаль Карла Шварцшыльда Нямецкага астранамічнага таварыства (AG)
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1025174550 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ Joseph H. Taylor jr. // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Joseph Hooton Taylor // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 NNDB — 2002.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 29 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Філадэльфіі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
- Фізікі ЗША
- Выпускнікі Гарварда
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Узнагароджаныя медалём Генры Дрэйпера
- Узнагароджаныя медалём Альберта Эйнштэйна
- Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці астрафізікі
- Лаўрэаты стыпендыі Мак-Артура