П’ер Жыль дэ Жэн
| П’ер Жыль дэ Жэн | |
|---|---|
| фр.: Pierre-Gilles de Gennes | |
| | |
| Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1932[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 18 мая 2007[4][1][…] (74 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Claire Wyart[d], Matthieu Wyart[d], Marc de Gennes[d], Christian de Gennes[d] і Marie-Christine Picard de Gennes[d] |
| Род дзейнасці | фізік |
| Навуковая сфера | фізіка |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Charles Kittel[d][7], Francis Perrin[d][7] і André Herpin[d] |
| Член у | |
| Узнагароды |
залаты медаль CNRS[d] (1980) Wolfgang Ostwald Prize[d] (1991) прэмія Хольвека[d] (1968) медаль Лорэнца (1990) прэмія Вольфа па фізіцы (1990) прэмія Харві (1988) медаль Матэўчы[d] (1987) Prize Louis Ancel[d] (1959) прэмія Ампера[d] (1977) медаль Эрынгена[d] (1998) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (28 чэрвеня 1984) медаль Ф. А. Котана[d] (1997) Bourke Award[d] (1976) Polymer Physics Prize[d] (1982) |
П’ер Жыль дэ Жэн (фр.: Pierre-Gilles de Gennes; 24 кастрычніка 1932, Парыж, Францыя — 18 мая 2007, Арсэ, Іль-дэ-Франс, Францыя) — выдатны французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1991) «за выяўленне таго, што метады, развітыя для вывучэння з’яў спарадкаванасці ў простых сістэмах, могуць быць абагульнены на вадкія крышталі і палімеры». Дэ Жэн вядомы перш за ўсё тым, што адкрыў структуру, якая легла ў аснову вытворчасці ВК-дысплеяў. За мноства фундаментальных адкрыццяў многія ў навуковай супольнасці называюць дэ Жэна «Ньютанам нашага часу».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 кастрычніка 1932 ў сям’і ўрача, які мае дваранскія карані, маці паходзіла з уплывовай сям’і фінансістаў. Да 12 гадоў атрымліваў хатнюю адукацыю. Пасля навучаўся ў École Normale Supérieure, дзе пазнаёміўся з Альфрэдам Кастлерам. Пасля заканчэння школы ў 1955 г. паступае на працу ў даследчы цэнтр камісіі па атамнай энергіі Saclay. Працуе ў асноўным над рассейваннем нейтронаў і магнетызмам, пад кіраўніцтвам А. Абрагама і Дж. Фрыдэля. Атрымлівае ступень доктара ў 1957 г.
У 1959 г. працуе постдокам ва Універсітэце Берклі, сумесна з Чарльзам Кітэлем. Пасля гэтага служыць па прызыву 27 месяцаў на французскім флоце. У 1961 г. становіцца памочнікам прафесара ва ўніверсітэце Орсэ, дзе займаецца распрацоўкамі ваеннай тэматыкі і неўзабаве засноўвае ў Орсэ групу вывучэння звышправоднасці. У 1968 г. пераходзіць на даследаванні вадкіх крышталёў.
У 1971 г. становіцца прафесарам у Калеж дэ Франс, дзе ўзначальвае кафедру фізікі кандэнсаваных рэчываў і ўдзельнічае ў STRASCOL — сумесным праекце Страсбурга, Saclay і Collège de France па фізіцы палімераў, З 1980 г. пачынае цікавіцца праблемамі памежных эфектаў: дынамікай змочвання і адгезіі, таксама працягвае працаваць над палімерамі і калоіднымі сістэмамі.
У 1977 г. дэ Жэн заканчвае напісанне кнігі «Фізіка вадкіх крышталёў», дзе ён зарэкамендаваў сябе як бліскучы тэарэтык. Кніга і па сённяшні дзень з’яўляецца базавым дапаможнікам для спецыялістаў у гэтай галіне.
У 1979 г. становіцца членам Французскай Акадэміі Навук. Вучоны да таго часу ўжо з’яўляецца піянерам у галіне даследаванняў фізікі мяккіх рэчываў і палімераў. У 1980 г. дэ Жэн удастоены залатога медаля CNRS.
У 1988 годзе Жэн узнагароджаны прэміяй Харві (Ізраіль). У 1990 г. узнагароджаны медалем Лорэнца і прэміяй Вольфа. У 1991 г. атрымлівае Нобелеўскую прэмію па фізіцы за адкрыццё мноства падобных з’яў фізікі цвёрдай матэрыі і фізікі кандэнсаванага стану. Пасля гэтага становіцца дырэктарам вышэйшай школы прамысловай фізікі і хіміі горада Парыжа — ESPCI і застаецца на гэтай пасадзе да 2002 года.
У апошнія гады жыцця цалкам пераключыўся на даследаванне біялагічных сістэм і працаваў над гранулярнымі рэчывамі і прыродай памяццю ў мозгу. Памёр пасля працяглай хваробы 18 мая 2007 года. Пахаваны ў Парыжы на могілках Монруж.
Зноскі
- 1 2 Pierre-Gilles de Gennes // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
- ↑ Fichier des personnes décédées mirror Праверана 2 лістапада 2025.
- ↑ French Nobel Prize-winner Pierre-Gilles de Gennes dies at 74 // The Earth Times — 2007.
- ↑ Fichier des personnes décédées Праверана 2 лістапада 2025.
- ↑ list of professors at Collège de France
- 1 2 https://academictree.org/physics/tree.php?pid=71717
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Pierre-Gilles de Gennes. Simple Views on Condensed Matter. — World Scientific Publishing Co., 1992.
- Pierre-Gilles de Gennes. Petit Point: A Candid Portrait on the Aberrations of Science. — Le Pommier, 2002.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 18 мая
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Эсон
- Пахаваныя ў Парыжы
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Аўстралійскай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Лаўрэаты прэміі Хольвека
- Узнагароджаныя медалём Лорэнца
- Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
- Лаўрэаты прэміі Харві
- Узнагароджаныя медалём Матэўчы
- Стыпендыяты Гумбальта
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Францыі
- Замежныя члены РАН
- Фізікі-тэарэтыкі Францыі