Анн Л’Юе
Анн Л’Юе | |
---|---|
фр.: Anne L'Huillier | |
| |
Дата нараджэння | 1958 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Bernard Cagnac[d][1] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | portal.research.lu.se/po…[2] |
![]() |
Анн Л’Юе (фр.: Anne L'Huillier, нар. 16 жніўня 1958, Парыж, Францыя) — французскі фізік і прафесар атамнай фізікі Лундскага ўніверсітэта ў Швецыі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Анн Л’Юе атрымала атрымала ступень магістра навук у галіне тэарэтычнай фізікі і матэматыкі,[3] але для атрымання ступені доктара філасофіі перайшла на эксперыментальную фізіку ў французскім цэнтры ядзерных даследаванняў Камісарыята па атамнай і альтэрнатыўных відах энергіі ў Цэнтры ядзерных даследаванняў Сакле . Яе дысертацыя была прысвечана шматразовай іанізацыі ў лазерных палях высокай інтэнсіўнасці.[4]
У якасці дактаранта была ў Гётэборгу, Швецыя, і Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія, ЗША. З 1986 года працавала ў Цэнтры ядзерных даследаванняў Сакле . У 1992 годзе ўдзельнічала ў эксперыменце ў Лундзе, дзе была ўстаноўлена адна з першых у Еўропе тытан-сапфіравых цвёрдацельных лазерных сістэм для фемтасекундных імпульсаў. У 1994 годзе пераехала ў Швецыю, дзе працавала ў Лундскім універсітэце выкладчыкам (1995), а потым прафесарам (1997).[5]
Анн Л’Юе ўзначальвае групу атасекунднай фізікі , якая вывучае рух электронаў у рэальным часе, што выкарыстоўваецца для разумення хімічных рэакцый на атамным узроўні.[6]
Анн Л’Юе была членам Нобелеўскага камітэта па фізіцы з 2007 па 2015 год,[3] а з 2004 года з’яўляецца членам Шведскай акадэміі навук.[7] У 2018 годзе была абрана замежным членам Нацыянальнай акадэміі навук. Анн Л’Юе з’яўляецца членам Амерыканскага фізічнага таварыства і Аптычнага таварыства .[8]
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- (2203) — Прыз Юліуса Шпрынгера па прыкладной фізіцы
- (2011) — Прэмія L’Oréal — ЮНЕСКА «Для жанчын у навуцы»
- (2013) — Прэмія Карла Цэйса
- (2013) — Медаль Блеза Паскаля
- (2021) — Прэмія імя Макса Борна ад Аптычнага таварыства за «наватарскую працу ў галіне навукі аб звышхуткіх лазерах і атасекунднай фізіцы, за рэалізацыю і разуменне генерацыі высокіх гармонік і за яе ўжыванне для візуалізацыі руху электронаў у атамах і малекулах з часовым дазволам»[9]
- (2022) — прэмія Вольфа па фізіцы за «піянерскі ўклад у навуку пра звышхуткія лазеры і фізіку атасекунд»[10]
Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Ferray, M; L'Huillier, A; Li, XF; Lompre, LA; Mainfray, G; Manus, C (1988). "Multiple-harmonic conversion of 1064 nm radiation in rare gases". J. Phys. B: At. Mol. Opt. Phys. 21 (3): L31. doi: . Bibcode: 1988JPhB...21L..31F.
- разам з Філіпам Бальку (Phillipe Balcou). Phase-matching effects in strong-field harmonic generation, Phys. Rev. A, Band 47, 1993, S. 1447—1459, Abstract
- разам з Філіпам Бальку (Phillipe Balcou). High-order harmonic generation in rare gases with a 1-ps 1053-nm laser, Phys. Rev. Lett., Band 70, 1993, S. 774—777, Abstract
- разам з Філіпам Бальку (Phillipe Balcou), Л. А. Лампрэ (L. A. Lompré). Coherence and resonance effects in high-order harmonic generation, Phys. Rev. Lett., Band 68, 1992, S. 166—169, Abstract
Зноскі
- ↑ а б в http://www.sudoc.fr/04356755X
- ↑ ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1 Праверана 10 студзеня 2021.
- ↑ а б Prof. Anne L'huillier - AcademiaNet (англ.). www.academia-net.org.
- ↑ UPMC, Université Pierre et Marie Curie -. Anne L'Huillier (12 снежня 2013).
- ↑ Anne L'Huillier . Atomic Physics, Faculty of Engineering, LTH.
- ↑ Carl Zeiss Research Award (англ.)(недаступная спасылка). ZEISS International. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2017. Праверана 5 лістапада 2022.
- ↑ Nya ledamöter(недаступная спасылка). Kungl. Vetenskapsakademien (19 красавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2022. Праверана 5 лістапада 2022.
- ↑ EPS Quantum Electronics Prizes . Архівавана 5 мая 2016.
- ↑ Max Born Award . OSA. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2013.
- ↑ Wolf Prize in Physics 2022
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Выкладчыкі Лундскага ўніверсітэта
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі інжынерных навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Аўстрыйскай акадэміі навук
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 16 жніўня