Марцін Льюіс Перл
Марцін Льюіс Перл | |
---|---|
англ.: Martin Lewis Perl | |
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1927[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 2014[3][1][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, інжынер, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ісідар Айзек Рабі |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марцін Льюіс Перл (англ.: Martin Lewis Perl; нар. 24 чэрвеня 1927, Нью-Ёрк — 30 верасня 2014) — амерыканскі фізік, прафесар, грамадскі дзеяч, лаўрэат прэміі Вольфа (1982) за адкрыццё рада элементарных часціц, у тым ліку кваркаў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (палова прэміі за 1995 «за адкрыццё тау-лептона»; другую палову прэміі атрымаў Фрэдэрык Райнес «за эксперыментальнае знаходжанне нейтрына»).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у яўрэйскай сям’і выхадца з мястэчка Пружаны, Брэсцкая вобласць Оскара Перла і Фаі Розэнталь. Оскар Перл вырас на манхэтанскім Іст-сайдзе, Фая Розэнталь — у бруклінскім Браўнсвіле. Акрамя Марціна, у сям’і Оскара і Фаі нарадзілася яшчэ адно дзіця — Ліля Перл.
У Другую сусветную вайну быў марскім пехацінцам (1944—1945). У 1948 закончыў хімічны факультэт Політэхнічнага інстытута ў Брукліне. У 1948—1950 працаваў у фірме Джэнерал электрык. Зацікавіўшыся атамнай фізікай, паступіў у каледж на курс фізікі, потым у Калумбійскі ўніверсітэт, дзе пад кіраўніцтвам прафесара Рабі заняўся навуковай працай у галіне элементарных часціц. У 1963 Марцін Перл быў запрошаны працаваць будуемы ў Стэнфардзе лінейны паскаральнік. Тут ён і яго калегі праектавалі і будавалі ўстаноўкі для пацвярджэння сваіх навуковых гіпотэз. На працягу 1970-х гг. тут была пастаўлена вялікая колькасць эксперыментаў, якія дазволілі зрабіць шэраг найважнейшых адкрыццяў. У сярэдзіне 1970-х гг. Марцін Перл адкрыў элементарную часціцу тау-лептон.
За адкрыццё так званага трэцяга пакалення элементарных часціц (таона, тау-нейтрына, верхняга і ніжняга кварка) Перл быў удастоены прэміі Вольфа па фізіцы (1982). Пасля Перл падзяліў з фізікам Фрэдэрыкам Райнесам Нобелеўскую прэмію па фізіцы (1995). Вучоны працаваў таксама над ужываннем оптыкі і электронікі, займаўся пытаннямі аховы навакольнага асяроддзя, заставаўся перакананым праціўнікам ядзернага ўзбраення.
Зноскі
- ↑ а б Martin L. Perl // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Martin Lewis Perl // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.theguardian.com/science/2014/oct/23/martin-perl Праверана 3 жніўня 2015.
- ↑ Stanford's Martin L. Perl, winner of 1995 Nobel Prize for discovery of tau lepton, dead at 87 // Stanford News — 2014.
- ↑ Martin Perl and the Tau Lepton — Міністэрства энергетыкі ЗША.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ NNDB — 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Перл Марцін Льюіс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. С. 294.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Манхэтэне
- Памерлі 30 верасня
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Пала-Альта
- Выкладчыкі Мічыганскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі ЗША
- Фізікі XX стагоддзя
- Блогеры
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША