Герард ’т Хоафт
| Герард ’т Хоафт | |
|---|---|
| нідэрл.: Gerardus (Gerard) 't Hooft | |
| | |
| Дата нараджэння | 5 ліпеня 1946[1][2] (80 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | фізік-тэарэтык, педагог, пісьменнік-дакументаліст, фізік, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка і фізіка[3] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктарская ступень[d][6] |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Марцінус Велтман |
| Член у | |
| Узнагароды |
медаль Лорэнца (1986) прэмія Вольфа па фізіцы (1981) прэмія Спінозы[d] (1995) медаль Франкліна[d] (1995) Akademiepenning[d] (1999) медаль Оскара Клейна[d] (1999) прэмія ў вобласці фізікі часціц і фізікі высокіх энергій[d] (1999) прэмія Дэні Хайнемана ў галіне матэматычнай фізікі[d] (1979) ганаровы доктар Навукова-тэхнічнага ўніверсітэта Кітая[d] (2004) прэмія Марселя Гросмана[d] (2021) honorary doctorate of the University of the Mediterranean - Aix Marseille II[d] (19 чэрвеня 2000) Akademiehoogleraren Prize[d] (2003) |
| Сайт | webspace.science.uu.nl/… (англ.) |
Герард 'т Хоафт (нідэрл. Gerardus (Gerard)' t Hooft, нар. 5 ліпеня 1946, Хелдэр, Нідэрланды) — прафесар Утрэхцкага ўніверсітэта (Нідэрланды), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1999) (сумесна з Марцінусам Велтманам).
Герард 'т Хоафт разам са сваім навуковым кіраўніком Марцінусам Велтманам распрацавалі тэорыю, якая дапамагла растлумачыць квантавую структуру электраслабых узаемадзеянняў. Гэтую тэорыю стварылі ў 1960-я гады Шэлдан Глэшау, Абдус Салам і Стывен Вайнберг, якія выказалі здагадку, што слабое і электрамагнітнае ўзаемадзеянні з’яўляюцца праявай адзінага электраслабога ўзаемадзеяння. Але прымяненне тэорыі для разліку ўласцівасцей часціц, якую яны прадказвалі, было безвыніковым. Распрацаваныя 'т Хоафтам і Велтманам матэматычныя метады рэнармалізацыі янг-мілсаўскіх палёў, як безмасавых, так і атрымаўшых масу з прычыны спантаннага парушэння сіметрыі, дазволілі прадказаць некаторыя эфекты электраслабага ўзаемадзеяння, у прыватнасці, ацаніць масы прамежкавых вектарных базонаў W ± і Z0, прадказаных тэорыяй і неўзабаве пасля гэтага адкрытых эксперыментальна. Атрыманыя значэнні добра суадносяцца з эксперыментальнымі значэннямі. Метадам Велтмана і 'т Хоафта таксама была разлічаная маса топ-кварка, эксперыментальна знойдзенага ў 1995 годзе ў Нацыянальнай лабараторыі імя Э. Фермі (Фермілаб, ЗША).
Дачыненні з Беларуссю
[правіць | правіць зыходнік]19 жніўня 2025 года падпісаў зварот дваццаці двух нобелеўскіх лаўрэатаў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай дамагчыся вызвалення каля 1300 беларускіх палітвязняў[12].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Дэні Хайнемана ў галіне матэматычнай фізікі (1979)
- Прэмія Вольфа па фізіцы (1981)
- Залаты медаль Лорэнца (1986)
- Залатая медаль Джанкарла Віка (1997)
- Срэбраны медаль Оскара Клейна (1999)
- Нобелеўская прэмія па фізіцы (1999)
- Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава (2010)
- Імем 'т Хоафта названы астэроід 9491 Тхоафт.
Зноскі
- ↑ Gerardus 't Hooft — Nobel Foundation. Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ Gerardus 't Hooft // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Leidse Hoogleraren Праверана 18 снежня 2019.
- ↑ https://inspirehep.net/authors/1019113
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #133780333 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
- ↑ G. ‘t Hooft – NAS Праверана 18 ліпеня 2026.
- ↑ Prof. dr. G. (Gerard) 't Hooft - KNAW - KNAW Праверана 18 ліпеня 2026.
- ↑ Gerard 't Hooft | American Academy of Arts and Sciences Праверана 18 ліпеня 2026.
- ↑ т’ХООФТ Герард (t'Hooft Gerardus) | Объединение учителей Санкт-Петербурга Праверана 18 ліпеня 2026.
- ↑ GERARD 'T HOOFT Праверана 18 ліпеня 2026.
- ↑ Нобелеўскія лаўрэаты папрасілі Трампа дамагчыся вызвалення беларускіх палітвязняў . Наша Ніва (20 жніўня 2025). Праверана 20 жніўня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герард ’т Хоафт- Хатняя старонка Герарда 'т Хоафта на сайце Утрэхцкага ўніверсітэта (англ.)
- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Паўночнай Галандыі
- Выкладчыкі Утрэхцкага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Лейдэнскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Утрэхцкага ўніверсітэта
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Каралеўскай фламандскай акадэміі навук і мастацтваў Бельгіі
- Камандоры ордэна Нідэрландскага льва
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Узнагароджаныя медалём Лорэнца
- Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
- Узнагароджаныя медалём Франкліна
- Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
- Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці матэматычнай фізікі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі XX стагоддзя
- Фізікі-тэарэтыкі Нідэрландаў
- Члены Каралеўскай акадэміі навук, літаратуры і прыгожых мастацтваў Бельгіі