Цёмкіна (сяло, Смаленская вобласць)
Выгляд
| Сяло | |
| Цёмкіна | |
|---|---|
| руск.: Тёмкино | |
| 55°04′39″ пн. ш. 35°00′43″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Смаленская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Цёмкінскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1874 |
| Першая згадка | 1874 |
| Вышыня цэнтра | 197 м |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 48136 |
| Паштовы індэкс | 215350 |
| Код АКАТП | 66248850001 |
| admin.smolensk.ru/~temki… | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Цёмкіна (руск.: Тёмкино) — сяло ў Смаленскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Цёмкінскага раёна. Размешчана ва ўсходняй частцы вобласці, за 200 км ад Смаленска. Чыгуначная станцыя на лініі Вязьма — Калуга.
Узнікла як вартавы пост Рыгора Цёмнага на мяжы паміж Вялікім Княствам Літоўскм і Расіяй. (У «Першым пасланні Івана Грознага Курбскаму» згадваецца ваявода Рыгор Цёмны). У сярэдзіне XIX стагоддзя было каля 25 двароў з насельніцтвам 180 чалавек. Да 1917 года ўваходзіла ў склад Юхноўскага павета Смаленскай губерні, з 1922 года — у складзе Вяземскага павета. У 1929—1963 і з 1972 года цэнтр Цёмкінскага раёна. У 1963—1972 гадах — цэнтр Цёмкінскага сельсавета Гжацкага раёна.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Леспрамгас.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Аркадзьевіч Чканікаў — міністр юстыцыі БССР (1984—1986)
