Юрый Васілевіч Гаўрын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Васілевіч Гаўрын
Фатаграфія
Дата нараджэння: 17 студзеня 1943(1943-01-17)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 12 жніўня 2016(2016-08-12) (73 гады)
Месца смерці:
Род дзейнасці: мастак
Месца працы:
Жанр: партрэт, пейзаж, карціна
Вучоба:
Стыль: рэалізм, сюррэалізм
Вядомыя працы: вітражы для Беларускага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску, кінатэатра «Цэнтральны» ў Мінску, будынку Міністэрства абароны Расіі ў Маскве, роспіс «Медыцына» для будынка Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.
Уплыў: Леанід Шчамялёў,
Узнагароды: медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве», знак «За ўклад у развіццё ў культуру Беларусі»

Юрый Васілевіч Гаўрын (17 студзеня 1943, пасёлак Зіядзін, Пахтачыйскі раён, Самаркандская вобласць, СССР — 12 жніўня 2016, Мінск) — беларускі мастак-жывапісец, манументаліст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны пераехаў з маці з Узбекістана ў Дуброўна Віцебскай вобласці[1].

У 1966 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1972 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Удзел у мастацкіх выстаўках пачаў браць з 1965 года. У 1978 стаў членам Саюза мастакоў БССР. Працаваў у галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і станковага жывапісу. 13 гадоў выкладаў жывапіс і малюнак у Інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава, з 2011 года — дацэнт[2].

З’яўляўся Ганаровым грамадзянінам горада Дуброўна з 2003 года.

Дачка Юрыя Гаўрына Лада Стэфановіч таксама стала мастаком-манументалістам.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выканаў роспіс «Медыцына» для будынка Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1966), вітражы для Беларускага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску (1988), у будынках Прамбудбанка і Нацбанка ў Гомелі (1989), кінатэатра «Цэнтральны» ў Мінску (1990), будынку Міністэрства абароны Расіі ў Маскве (1993).

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску і фондах Беларускага саюза мастакоў[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»
  • Нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
  • Ганаровая грамата Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь «За значны асабісты ўклад у распаўсюджванне культурных дасягненняў Рэспублікі Беларусь у замежных краінах»

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]