Перайсці да зместу

Мельбурн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Мельбурн)
Горад
Мельбурн
англ.: Melbourne
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Штат
Каардынаты
Заснаваны
Горад з
Плошча
8806 км²
Вышыня цэнтра
31 м
Тып клімату
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 5 031 195 чал. (30 чэрвеня 2022)[1]
Шчыльнасць
432 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0370, 0371, 0372, 0374, 0376, 0377, 0378, 0379, 0383, 0385, 0386, 0390, 0391, 0392, 0393, 0394, 0395, 0396, 0398, 0399
Паштовыя індэксы
3000–3207
Афіцыйны сайт
Мельбурн на карце Аўстраліі ±
Мельбурн (Аўстралія)
Мельбурн
Мельбурн (Штат Вікторыя)
Мельбурн

Ме́льбурн (англ.: Melbourne /ˈmɛlbə(r)n/, мясцовае маўленне таксама [ˈmælbən, -bn̩]) — другі па велічыні горад у Аўстраліі, цэнтр штата Вікторыя, якая размясцілася вакол заліва Порт-Філіп. Колькасць насельніцтва з прыгарадамі складае каля 3,8 мільёна чалавек (па ацэнках на 2007)[2].

Горад лічыцца адным з асноўных камерцыйных, прамысловых і культурных цэнтраў Аўстраліі. Мельбурн таксама часта завуць «спартыўнай і культурнай сталіцай» краіны, бо ў ім праходзяць шматлікія спартыўныя і культурныя падзеі ў жыцці Аўстраліі[3]. Горад знакаміты сваім спалучэннем віктарыянскай і сучаснай архітэктуры, шматлікімі паркамі і садамі, шматаблічным і шматнацыянальным насельніцтвам. У 1956 годзе Мельбурн прымаў летнія Алімпійскія гульні, а ў 2006 годзе — Гульні Садружнасці[3]. У 1981 годзе праходзіла сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Брытанскай Садружнасці нацый, а ў 2006 годзе — саміт G20, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі дзевятнаццаці найбольш развітых краін.

Мельбурн быў заснаваны вольнымі пасяленцамі ў 1835 годзе як сельскагаспадарчае паселішча на беразе ракі Яры (гэта адбылося праз 47 гадоў пасля з’яўлення першага еўрапейскага паселішча ў Аўстраліі)[4]. Дзякуючы залатой ліхаманцы ў Вікторыі горад хутка ператварыўся ў метраполію і стаў да 1865 года самым буйным і найважнейшым горадам Аўстраліі[5]. Але ўжо напачатку XX стагоддзя ён саступіў пальму першынства Сіднею[6].

У перыяд з 1901 года, калі была ўтворана Федэрацыя Аўстраліі, і да 1927 года, калі сталіцай дзяржавы стаў горад Канбера, у Мельбурне размяшчаліся аўстралійскія ўрадавыя ўстановы[7].

Адукацыя і культура

[правіць | правіць зыходнік]
Комплекс будынкаў на плошчы Федэрацыі — выдатны прыклад сучаснай архітэктуры
Будынак тэатра Прынцэс-Сіэтэ

Мельбурн — культурная і спартыўная сталіца Аўстраліі. У горадзе праводзіцца вялікая колькасць штогадовых культурных мерапрыемстваў, тут размешчаны шматлікія найбуйнейшыя аўстралійскія музеі і выстаўкі. Унікальная і мясцовая архітэктура.

Музычная культура мае глыбокія карані ў горадзе. Шматлікія вядомыя аўстралійскія музыканты з’яўляюцца выхадцамі з Мельбурна. У апошнія гады горад набыў папулярнасць у свеце як адзін з асноўных цэнтраў стрыт-арта. Гэты від сучаснага гарадскога мастацтва стаў папулярны ў Мельбурне настолькі, што гэта знайшло адлюстраванне ў даведніках. Горад лічыцца адным з асноўных сусветных цэнтраў віктарыянскай архітэктуры (18371901), у якім захавалася вялікая колькасць будынкаў гэтага стылю. Архітэктурнае аблічча горада таксама не магчыма ўявіць без выдатных узораў сучаснай архітэктуры, якія з’явіліся ў Мельбурне пачынаючы з сярэдзіны XX стагоддзя.

Тэатральнае жыццё ў Мельбурне вельмі разнастайнае. Горад з’яўляецца домам для Нацыянальнага балета Аўстраліі. Каралеўскі мельбурнскі філарманічны аркестр быў заснаваны ў горадзе ў 1853 годзе і з’яўляецца найстарэйшым прафесійным аркестрам Аўстраліі і адзіным, якія носяць званне «Каралеўскі». У Мельбурне размешчана больш тэатраў, чым у любым іншым горадзе Аўстраліі. Таксама горад з’яўляецца асноўным цэнтрам аўстралійскай моды. Тут штогод праходзіць Мельбурнскі фестываль моды. У горадзе працуе Мельбурнскі ўніверсітэт, Тэхналагічны ўніверсітэт імя Дж. Суінберна.

Сродкі масавай інфармацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Найбуйнейшымі газетамі Мельбурна з’яўляюцца Herald Sun, прыналежная Руперту Мёрдаку, і The Age, што належыць кампаніі Fairfax, а таксама вячэрні таблоід mX, які таксама выпускае Мёрдак. Агульнанацыянальная газета The Australian выходзіць у Мельбурне ў выглядзе спецяльнага выпуску для Вікторыі. Гэта газета таксама прыналежыць Мёрдаку. Мёрдак Ньюс Груп выпускае некалькі штотыдневых часопісаў і валодае больш за 50 % акцый Fairfax, такім чынам, усе штодзенныя газеты, якія выходзяць у Мельбурне, уваходзяць у імперыю Мёрдака. Самая буйная ў Аўстраліі муніцыпальная медыякампанія — Leader Newspapers — выпускае 33 мясцовых штотыднёвыя газеты, якія асвятляюць праблемы раёнаў і муніцыпалітэтаў Мельбурна.

У Мельбурне выходзяць у эфір тры камерцыйных тэлеканала: Seven, Nine і Ten, а таксама тры грамадскіх: ABC, SBS і муніцыпальны канал C31. У Мельбурне вяшчаюць вялікая колькасць радыёстанцый, якія галоўным чынам належаць тром асноўным сеткам горада: DMG Radio Australia, Austereo і Southern Cross Broadcasting.

Год Колькасць
2011 3 999 982 [8]
2013 4 347 955
Год Колькасць
2015 4 529 500
2021 4 917 750 [9]
Год Колькасць
2021 4 585 537 [10]
2022 5 031 195 [1]

Турызм з’яўляецца найважнейшай складальнікам эканомікі Мельбурна. Па даных на 2004 год горад наведала 7,6 мільёнаў аўстралійскіх турыстаў і 1,88 мільёнаў турыстаў з-за мяжы[11]. Благодаря проведению в городе большого количества спортивных соревнований международного уровня здесь широко распространён спортивный туризм[12]. Сярод турыстов, якія наведваюць горад, значную частку складаюць маладыя людзі, якія вандруюць як бэкпекеры. Дзякуючы правядзенню ў горадзе вялікай колькасці спартыўных спаборніцтваў міжнароднага ўзроўня тут шырока распаўсюджаны спартыўны турызм. У 2008 годзе Мельбурн упершыню абагнаў Сідней па такім паказчыку, як колькасць грошай, патрачаная ў горадзе аўстралійскімі турыстамі[13]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя славутасці

[правіць | правіць зыходнік]
Каралеўскі выставачны цэнтр
Катэдж капітана Джэймса Кука
Выгляд на паўднёвы бераг ракі Яры і небаскроб Эўрэка-Таўэр
Выгляд на начны Мельбурн з боку новага раёна Доклендс
Панарама Мельбурна

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б https://www.abs.gov.au/statistics/people/population/regional-population/2021-22#capital-cities Праверана 21 верасня 2023.
  2. Regional Population Growth, Australia, 2006-07. (англ.). Australian Bureau of Statistics. Праверана 8 лютага 2010.
  3. а б Commonwealth Games Melbourne 2006 (англ.)(недаступная спасылка). Australian Government. Culture and Recreation Portal. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2012. Праверана 8 лютага 2010.
  4. City of Melbourne.. Settlement – foundation and surveying. (англ.)(недаступная спасылка). City of Melbourne. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2009. Праверана 8 лютага 2010.
  5. Fassa, James Jupp.. The Snowy Mountains Scheme and Multicultural Australia. (англ.). Australian Academy of Technological Sciences and Engineering.. Праверана 8 лютага 2010.
  6. Lee, Robert.. Linking a Nation: Australia's Transport and Communications 1788 - 1970. (англ.). Australian Government. Australian Heritage Council.. Праверана 8 лютага 2010.
  7. Otto, Kristin.. When Melbourne was Australia’s capital city. (англ.)(недаступная спасылка). The University of Melbourne/. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2007. Праверана 8 лютага 2010.
  8. https://www.abs.gov.au/census/find-census-data/quickstats/2011/2GMEL
  9. https://www.abs.gov.au/census/find-census-data/quickstats/2021/2GMEL
  10. https://www.abs.gov.au/census/find-census-data/quickstats/2021/UCL201001
  11. MELBOURNE AIRPORT PASSENGER FIGURES STRONGEST ON RECORD(недаступная спасылка). Media Release: MINISTER FOR TOURISM. www.dpc.vic.gov.au (21 ліпеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2008. Праверана 18 ліпеня 2008.
  12. Now Sydney loses its tourism ascendancy. The Age. theage.com.au (19 мая 2008). Праверана 18 ліпеня 2008.
  13. Now Sydney loses its tourism ascendancy — News — Travel — theage.com.au