20 красавіка
Выгляд
← красавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 |
20 красавіка — сто дзесяты (сто адзінаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1906: Адна з першых сцэнічных пастановак на беларускай мове адбылася ў маёнтку Пятроўшчына (цяпер у межах Мінска).
- 1918: «Менскае беларускае прадстаўніцтва» дамаглося згоды германскага камандавання на стварэнне груп беларускіх саветнікаў пры акупацыйнай адміністрацыі (губернскіх і павятовых камендантах)
- 1922: У Парыжы на стадыёне «Першынг» адкрыліся першыя сусветныя жаночыя гульні. Апошнія з іх адбыліся ў 1934 годзе ў Лондане.
- 1923: В. Ластоўскі і К. Дуж-Душэўскі выйшлі з Дзяржаўнай калегіі БНР.
- 1945: Скончыла работу Надзвычайная камісія па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Клецкага раёна. Вынікі работы камісіі былі апублікаваны асобным актам.
- 1950: Адкрыўся Ісландскі нацыянальны тэатр.
- 1968: «Deep Purple» упершыню выступілі з канцэртам.
- 2012: Авіякатастрофа ў Ісламабадзе з пасажырскім самалётам Boeing 737.
- 2021: У Чадзе падчас баявых дзеянняў загінуў прэзідэнт краіны Ідрыс Дэбі.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 570: Мухамад, прарок (пам. 8.6.632)
- 1492: Іаган Агрыкала, багаслоў
- 1586: Роза Лімская, каталіцкая святая, патронка Перу і Лімы (пам. 24.8.1617)
- 1660: Крыштоф Станіслаў Завіша, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-мемуарыст (пам. 15.8.1721)
- 1745: Філіп Пінель, французскі ўрач
- 1889: Адольф Гітлер, кіраўнік Германіі, ідэолаг нацызму (пам. 1945)
- 1918: Кай Манэ Бёр’е Сігбан, шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1981)
- 1955: Жыль Брасар, канадскі фізік
- 1957: Людка Сільнова, беларуская паэтэса
- 1974: Урмас Паэт, эстонскі дзяржаўны дзеяч
- 1983: Міранда Кэр, аўстралійская супермадэль
- 1993: Філіп Інгебрыгтсен, нарвежскі лёгкаатлет
- 1994: Павел Аляксандравіч Куліжнікаў, расійскі канькабежац
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1314: Клімент V, Папа Рымскі (нар. у 1264)
- 1693: Клаўдзіа Каэльё, іспанскі мастак
- 1743: Аляксандр-Франсуа Дэпорт, французскі мастак
- 1786: Джон Гудрайк, англійскі астраном (нар. 17.9.1764)
- 1899: Шарль Фрыдэль, французскі хімік-арганік (нар. 12.3.1832)
- 1910: Сяргей Палуян, беларускі публіцыст, празаік, літаратуразнавец (нар. 19.10.1890)
- 1918: Карл Фердынанд Браўн, нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1909 года (нар. 6.6.1850)
- 1947: Крысціян X, кароль Даніі (нар. 26.9.1870)
- 1971: Альберта Маньелі, італьянскі мастак
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- : Дзень кітайскай мовы
- Венесуэла: Дзень дэкларацыі аб незалежнасці.
- ЗША: Дзень перавернутага ананасавага пірага
- Сьера-Леонэ, Дзень рэспублікі.
- Уругвай, Дзень экспедыцыі 33-х.