Кай Манэ Бёр’е Сігбан
Кай Манэ Бёр'е Сігбан | |
шведск.: Kai Manne Börje Siegbahn | |
![]() | |
Дата нараджэння | 20 красавіка 1918[1][2][…] |
---|---|
Месца нараджэння | Лунд, Швецыя |
Дата смерці | 20 ліпеня 2007[1][3][4] (89 гадоў) |
Месца смерці | Ангельхальм, Швецыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька: | Карл Манэ Георг Сігбан |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар |
Упсальскі ўніверсітэт Стакгольмскі ўніверсітэт |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
![]() |
![]() |
Кай Манэ Бёр'е Сігбан, таксама Зігбан (шведск.: Kai Manne Börje Siegbahn, 20 красавіка 1918, Лунд, Швецыя - 20 ліпеня 2007, Ангельхальм, Швецыя) — шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1981 годзе «за ўклад у развіццё электроннай спектраскапіі высокага дазволу» (палова прэмія). Другую палову прэміі атрымалі Нікалас Бломберген і Артур Шаўлаў «за ўклад у развіццё лазернай спектраскапіі».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Кай Сігбан нарадзіўся ў сям'і будучага Нобелеўскага лаўрэата (1924) Карла Манэ Сігбана. Скончыў гімназію ва Упсале. З 1936 па 1942 год вывучаў ва Упсальскім універсітэце фізіку, матэматыку і хімію. У 1944 годзе абараніў дысертацыю ў Стакгольмскім універсітэце. З 1942 па 1951 год працаваў ў Нобелеўскім інстытуце фізікі. У 1951 годзе стаў прафесарам фізікі ў Каралеўскім тэхналагічным інстытуце ў Стакгольме. У 1954 годзе перайшоў на кафедру ва універсітэце Упсалы, якой раней, да 1937 годзе загадваў яго бацька.
Аўтар навуковых прац па спектраскапіі, атамнай і малекулярнай фізіцы, фізічнай хіміі.
Распрацаваў метад электроннай спектраскапіі для хімічнага аналізу (1951).
Сканструяваў рэнтгенаэлектронны спектрометр і ажыццявіў монахраматызацыю рэнтгенаўскага выпрамянення ў рэнтгенаўскай фотаэлектроннай спектраскапіі.
З'яўляўся членам многіх навуковых супольнасцяў, сярод іншых Каралеўскай швецкай акадэміі навук. Быў прэзідэнтам Міжнароднага саюза чыстай і прыкладной фізікі (ІЮПАП). Ганаровы член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128169494 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Kai Siegbahn // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Bell A. Kai Manne Börje Siegbahn // Kai Manne Börje Siegbahn — Encyclopædia Britannica Inc., 2018. — Vol. 22. Праверана 30 снежня 2018.
- ↑ Kai M. Siegbahn // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Siegbahn, Kai Manne Börje — SvenskaGravar. Праверана 6 жніўня 2017.
- ↑ 6,0 6,1 Kai M. Siegbahn – Biographical. // Nobelprize.org — Nobel Foundation. Праверана 30 снежня 2018.
- ↑ http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/siegbahn.html
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Siegbahn_Kai
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Кай Манэ Бёр’е Сігбан на Вікісховішчы |
---|
|
|
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 20 красавіка
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Лундзе
- Памерлі 20 ліпеня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Пахаваныя на Старых могілках (Упсала)
- Выкладчыкі Упсальскага ўніверсітэта
- Члены Папскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі інжынерных навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Постаці шведскай фізікі
- Постаці фізікі XX стагоддзя
- Замежныя члены РАН
- Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта