28 верасня
Выгляд
(Пасля перасылкі з 28.9)
← верасень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 |
28 верасня — дзвесце семдзесят першы (дзвесце семдзесят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 480 да н.э.: У Саламінскім праліве (Эгейскае мора) адбылася марская бітва, у якой грэчаскі флот (больш за 350 трыер) пад камандаваннем спартанца Эўрыбіяда і стратэгічным кіраўніцтвам Фемістокла разграміў персідскі флот (800 караблёў).
- 235: Папа Рымскі Панціян падаў у адстаўку (першы выпадак у гісторыі).
- 1066: Нарманы на чале з Вільгельмам Заваёўнікам высадзіліся ў Англіі.
- 1708: У час Паўночнай вайны (1700—1721) у бітве пры Лясной расійскія войскі разбілі шведаў.
- 1914: Пачатак Варшаўска-Івангародскай аперацыі расійскіх войскаў, вынікам якой стаў зрыў наступлення і адыход германа-аўстрыйскіх войск.
- 1921: У Празе скончылася Першая Усебеларуская канферэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі і названы ворагамі беларускага народа ўсе хто прызнае Рыжскі мірны дагавор (пач. 25.9.1921).
- 1939: У Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі падпісалі нямецка-савецкі Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй.
- 1939: Перад нацыстамі капітулявалі абаронцы Варшавы.
- 1944: Пачатак Бялградскай аперацыі савецкіх войск, вынікам якой стала вызваленне Бялграда і ўсходняй Югаславіі.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 551 да н.э.: Канфуцый, кітайскі філосаф
- 1493: Аньёла Фірэнцуола, італьянскі пісьменнік (пам. 27.6.1543)
- 1573: Мікеланджэла Караваджа, італьянскі жывапісец
- 1597: Юстус Сустэрманс, фламандскі жывапісец
- 1686: Космас Даміян Азам, нямецкі скульптар
- 1797: Фёдар Літке, рускі мараплавец, географ, даследчык Арктыкі, адмірал, граф
- 1841: Жорж Бенжамэн Клемансо, французскі палітычны дзеяч
- 1852: Анры Муасан, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- 1915: Георгій Таўстаногаў, рускі рэжысёр, педагог і тэатральны дзеяч
- 1924: Марчэла Мастраяні, італьянскі акцёр
- 1924: Анджэй Цеханавецкі, польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч
- 1934: Брыжыт Бардо, французская кінактрыса
- 1938: Мечыслаў Грыб, беларускі палітык
- 1945: Марыэль Гуашэль, французская гарналыжніца
- 1955: Стэфан Марыс Дыён, канадскі палітык
- 1956: Інэса Потэс, беларуская вадналыжніца, 14-разовая чэмпіёнка СССР, чэмпіёнка Еўропы
- 1968: Міка Хакінен, фінскі аўтагоншчык
- 1987: Хілары Даф, амерыканская актрыса і спявачка
- 2002: Мікалас Алекна, літоўскі лёгкаатлет
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1859: Карл Рытэр, нямецкі географ
- 1895: Луі Пастэр, французскі мікрабіёлаг і хімік
- 1932: Эміль Орлік, чэшскі мастак, графік і фатограф
- 1937: Уладзіслаў Галубок, беларускі драматург, акцёр і рэжысёр, заснавальнік беларускага савецкага тэатра (нар. 15.5.1882)
- 1956: Уільям Эдуард Боінг, амерыканскі самалётабудаўнік
- 1958: Ян Павел I, Папа Рымскі
- 1959: Рудольф Карачыёла, нямецкі аўтагоншчык
- 1964: Міхаіл Святлоў, рускі паэт
- 1966: Андрэ Брэтон, французскі пісьменнік і паэт
- 1976: Сяргей Селіханаў, беларускі скульптар (нар. 8.3.1917)
- 1978: Ян Павел I, Папа Рымскі
- 1979: Лотар Волех, нямецкі фатограф
- 1986: Роберт Хелпмен, аўстралійскі артыст балета
- 1991: Майлс Дэйвіс, джазавы музыкант
- 2003: Алтэя Гібсан, амерыканская тэнісістка
- 2016: Шымон Перэс, ізраільскі палітык і дзяржаўны дзеяч
- 2019: Марк Анатолевіч Захараў, расійскі рэжысёр тэатра і кіно
- 2024: Крыс Крыстоферсан, амерыканскі кантры-спявак, акцёр
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародны дзень прававых ведаў (International Right to Know Day)[1]
- Арменія, Дзень Арміі.
- Гвінея, Дзень рэферэндуму.
- Расія, Дзень працаўніка атамнай прамысловасці.
- Тайвань, Дзень настаўніка.
- Чэхія, Дзень Святога Вацлава (Дзень чэшскай дзяржаўнасці).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ International Right to Know Day — 28 September Архівавана 30 верасня 2010.