Перайсці да зместу

Аляксандр Гумбальт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:18, 22 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Аляксандр фон Гумбальт
ням.: Alexander von Humboldt
Аляксандр фон Гумбальт. Партрэт працы Іозефа Карла Штылера
Аляксандр фон Гумбальт. Партрэт працы Іозефа Карла Штылера
Дата нараджэння 14 верасня 1769(1769-09-14)[1][2][…]
Месца нараджэння Берлін, Прусія
Дата смерці 6 мая 1859(1859-05-06)[1][3][…] (89 гадоў)
Месца смерці Берлін, Прусія
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Alexander Georg von Humboldt[d]
Маці Marie-Elisabeth von Humboldt[d]
Род дзейнасці геолаг, падарожнік-даследчык, батанік, географ, камергер, акіянолаг, дэмограф, вулканолаг, пісьменнік-падарожнік, навуковы пісьменнік, метэаролаг, універсальны чалавек, мецэнат, заолаг, натураліст, мінералог, астраном, кліматолаг, этнолаг, батанічны калекцыянер, арнітолаг, удзельнік кругасветнага падарожжа, эканаміст, палітык
Навуковая сфера Геаграфія, метэаралогія, батаніка, заалогія, фізіка
Месца працы
Альма-матар Франкфурцкі (на-Одэры) універсітэт,
Гётынгенскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Georg Christoph Lichtenberg[d][5]
Вядомыя вучні Johann Wilhelm Ritter[d][6]
Вядомы як Падарожнік, даследчык Паўднёвай Амерыкі, заснавальнік батанічнай геаграфіі, аўтар шматтомнай працы «Космас»
Член у
Узнагароды Медаль Коплі (1852)
Сайт humboldt-portal.de
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Humboldt».

Friedrich Wilhelm Heinrich Alexander Freiherr von Humboldt на Віківідах
Старонка на Віківідах

Алякса́ндр фон Гу́мбальт (ням.: Friedrich Wilhelm Heinrich Alexander Freiherr von Humboldt; 14 верасня 1769, Берлін — 6 мая 1859, Берлін) — нямецкі вучоны-энцыклапедыст, фізік, метэаролаг, географ, батанік, заолог і падарожнік, малодшы брат вучонага Вільгельма фон Гумбальта.

Вучыўся ва ун-тах Франкфурта-на-Одэры, Гётынгена, у Гамбургскай гандлёвай і Фрайбергскай горнай акадэміях (1787—92). У 1799—1804 з французскім батанікам Э. Банпланам даследаваў Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку, у 1829 ажыццявіў паездку на Урал, Алтай і Каспійскае мора. У працы «Космас» зрабіў спробу падсумаваць усе веды пра Сусвет і прыроду Зямлі.

Яго творы значна паўплывалі на развіццё прыродазнаўства. Адзін з заснавальнікаў геаграфіі раслін, краіна- і ландшафтазнаўства, геаграфіі раслін.

Імем Гумбальта названы хрыбты ў Цэнтральнай Азіі і Паўночнай Амерыцы, гара на в-ве Новая Каледонія, ледавік у Грэнландыі, акіянскае цячэнне каля берагоў Перу, шэраг раслін, мінерал (гумбальтыт), кратар на Месяцы.

Зноскі

  1. а б Alexander von Humboldt
  2. Alexandre Humboldt deministère de la Culture.
  3. Kellner C. L. Alexander von Humboldt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://www.nytimes.com/books/first/j/johnson-blues.html
  5. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 20 жніўня 2018.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. http://www.americanantiquarian.org/memberlisth
  8. http://www.rac.es/2/2_ficha.php?id=480
  9. www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.