Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Кастуся Каліноўскага
Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Кастуся Каліноўскага | |
---|---|
Тып | літаратурная прэмія[d] |
Заснаванне | 1989 |
Краіна | Беларусь |
Дзяржа́ўная прэ́мія Белару́сі імя Кастуся́ Каліно́ўскага — беларуская прэмія, заснаваная ў 1989 годзе ў гонар Кастуся Каліноўскага. Уручалася за творы ў галіне мастацкай публіцыстыкі (літаратура, мастацтва) штодвагады[1].
Лаўрэаты
- Леанід Дайнека (1990) за гістарычныя раманы «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака»[2][3]
- Віктар Карамазаў[4] (1990) за кнігу «Проста ўспомніў я цябе…»[5]
- Яраслаў Пархута (1992) за кнігу «Зямля бацькоў нашых»[6]
- Мікола Ермаловіч за кнігу «Старажытная Беларусь»[7]
- Уладзімір Глушакоў (1998)[8]
- Алесь Марціновіч (1998) за кнігу «Зерне да зерня»[9]
- Васіль Шырко (1998)[10]
- Уладзімір Ліпскі (2000) за выданні для дзяцей «Пралескі ў небе» і «Каралева белых прынцэс», а таксама за кнігі «Мама. Малітва сына» і «Я: праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод»[11]
- Уладзімір Саламаха (2002)[12]
Ганаровы знак
У 1993 годзе Пастановай Савета Міністраў і Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь быў уведзены ганаровы знак лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі. Ганаровы знак лаўрэата прэміі Кастуся Каліноўскага вырабляецца з каляровага металу і мае форму чатырохвугольніка са зрэзанымі вугламі, бакамі ўвагнутага ўнутар. Чатырохвугольнік з дыяганалямі 30 мм кожная накладаецца на круглы элемент дыяметрам 25 мм, на паверхні якога створаная прамяністая рыфленая структура. У цэнтральнай частцы чатырохвугольніка ў крузе дыяметрам 18 мм, абведзеным венцам, размешчаная рэльефная выява Кастуся Каліноўскага. На адваротным баку знаку ў крузе надпіс: «Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь», у ніжняй частцы — нумар знака[13].
Знак з дапамогай вушка і прамежкавага звяна злучаецца з калодкай, ніжняя частка якой закругленая. Калодка мае шырыню 12 і вышыню 20 мм. Яе вонкавы бок акаймаваны венцам і пакрыты эмаллю белага колеру. З верхняга правага вугла калодкі ў ніжні левы праходзіць палоска чырвонага колеру шырынёй 4 мм, таксама абведзеная венцам і пакрытая чырвонай эмаллю. З адваротнага боку калодка мае шпільку для мацавання на вопратцы[13].
Зноскі
- ↑ Олег Зайцев. Беларусь литературная. Взгляд изнутри // Приокские зори : журнал. — 2015. — № 1. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2016.
- ↑ Леанід Дайнека . Камунікат. Беларускае гістарычнае таварыства. Праверана 6 лютага 2021.
- ↑ Дайнека Леанід Марцінавіч . Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 6 лютага 2021.
- ↑ Кнігазбор\Карамазаў. Выбраныя творы(недаступная спасылка). Каталог. Booklover. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2021. Праверана 6 лютага 2021.
- ↑ Карамазаў Віктар Філімонавіч . Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 6 лютага 2021.
- ↑ Пархута Яраслаў Сільвестравіч . Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 6 лютага 2021.
- ↑ У Мінску прэзентуюць кнігу пра Міколу Ермаловіча — таго, „хто вярнуў нам гісторыю“(недаступная спасылка). хрысціянскі інфармацыйны партал „Крыніца“ (3 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2021. Праверана 6 лютага 2021.
- ↑ Глушакоў Уладзімір Сцяпанавіч . Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 6 лютага 2021.
- ↑ Марціновіч Алесь (Аляксандр Андрэевіч) . Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 6 лютага 2021.
- ↑ Шырко Васіль Аляксандравіч . Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 6 лютага 2021.
- ↑ Ліпскі Уладзімір Сцяпанавіч . Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 6 лютага 2021.
- ↑ Саламаха Уладзімір Пятровіч . Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 6 лютага 2021.
- ↑ а б Постановление Совета Министров Республики Беларусь, Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 17.03.1993 N 166/2229-XII „Об утверждении Положения о Почетном знаке лауреата Государственной премии Республики Беларусь, описаний Диплома и Почетного знака лауреата Государственной премии Республики Беларусь“ (руск.). Валерый Леванеўскі. Праверана 6 лютага 2021.