Перайсці да зместу

Барбара Радзівіл (Завіша)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:12, 22 лістапада 2023, аўтар IP781584110 (размовы | уклад) (арфаграфія)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Барбара Завіша
Партрэт Барбары Радзівіл з Завішаў. Невядомы мастак, 1733—1737 гг. НГМ РБ
Партрэт Барбары Радзівіл з Завішаў. Невядомы мастак, 1733—1737 гг. НГМ РБ
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
Нараджэнне 3 снежня 1690(1690-12-03)
Смерць 15 лютага 1770(1770-02-15) (79 гадоў)
Род Завішы
Бацька Крыштаф Станіслаў Завіша
Маці Тэрэза з Тышкевічаў[d]
Муж Мікалай Фаўстын Радзівіл[1][2]
Дзеці Удальрык Крыштаф Радзівіл, Ежы Радзівіл, Альбрэхт Радзівіл, Станіслаў Радзівіл, Тэрэза Барбара з Радзівілаў[d][3][4], Брыгіта Петранела з Радзівілаў[d], Марыя Гертруда з Радзівілаў[d], Ганна Аўгустына з Радзівілаў[d], Францішка з Радзівілаў[d], Удальрыка з Радзівілаў[d], Крыштаф Радзівіл[d], Фелікс Радзівіл[d], Караль Радзівіл[d] і Дамінік Радзівіл[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барбара Радзівіл (у дзявоцтве Завіша; 3 снежня 1690 — 15 лютага 1770) — грамадская і палітычная дзяячка Вялікага Княства Літоўскага.

Прадстаўніца шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», дачка Крыштафа Станіслава, ваяводы менскага, і Тэрэзы з Тышкевічаў.

Выйшла замуж 4 снежня 1710 за Мікалая Фаўстына Радзівіла. Была адной з найбольш палітычна актыўных прадстаўнікоў групоўкі Радзівілаў.

У часы бескаралеўя ў 1733 стала адным з ініцыятараў стварэння канфедэрацыі Новагародскага ваяводства, скіраванай супраць кандыдата на прастол Станіслава Ляшчынскага. У 1736 наведала Санкт-Пецярбург, дзе атрымала вельмі прыхільны прыём пры расійскім імператарскім двары.

Сачыла за абраннем прыхільных да Радзівілаў дэпутатаў на Новагародскім, Слонімскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім і Лідскім сойміках[5].

У шлюбе мела 6 дачок і 8 сыноў, у тым ліку Удальрыка Крыштафа, Альбрэхта, Юрыя, Станіслава.

Зноскі