Котлас
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Котлас[1] (руск.: Котлас) — горад (з 1917 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Котласкага раёна Архангельскай вобласці. Насельніцтва 59,3 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1890 годзе.
Горад размешчаны ў раёне ўпадзення Вычагды ў Паўночную Дзвіну, за 600 км ад Архангельска.
Котласкі лесапільна-дрэваапрацоўчы камбінат, суднабудаўніча-суднарамонтны завод, электрамеханічны завод.
Вядомыя асобы
- Вера Валянцінаўна Алентава — расійская актрыса.
- Мікалай Сямёнавіч Місюк (1919—1990) — вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Доктар медыцынскіх навук (1957), прафесар (1958).
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — карта Архангельскай вобласці